26.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Жлобінскага раёна У судзе Жлобінскага раёна 11 лістапада вынесены чарговы прысуд удзельніку масавай акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе вечарам 9 жніўня 2020 года. За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК) асуджаны Ілля Сілкоў.

26.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Бабруйскага раёна 21 лістапада 2023 года суд Бабруйскага раёна і горада  Бабруйска ў закрытым судовым пасяджэнні разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Уладзіміра Раманоўскага, абвінавачанага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Андрэй Літвін.

24.11.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, рэпрэсіі, салідарнасць З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва. Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

24.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі Суд Круглянскага раёна 23 лістапада вынес прысуд прадпрымальніку Аляксандру Каліну. Суддзя Марына Вецярэц прызнала яго вінаватым ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў" (ч. 3 арт.243 КК) і "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх" (ч. 1 арт. 342 КК) за ўдзел ў мірных шэсцях у жніўні 2020 года.

24.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Магілёўскі абласны суд. Магілёўскі абласны суд 22 лістапада разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандра Бараноўскага, абвінавачанага ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-2 КК) і ўдзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце (ч. 2 арт. 361-2 КК).

24.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Руслан Пратасеня. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 11 лістапада за ўдзел у пратэсным шэсці ў лістападзе 2020 года вынесены прысуд трэнеру по футболу БГУ Руслану Пратасеню.

24.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Мінскім гарадскім судзе 20 лістапада вынесены прысуд 58-гадоваму Юрыю Юрэню, абвінавачанаму ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (сутнасць артыкула страціла моц у 2021 годзе). Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава.

23.11.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, прымусовая праца Былы палітвязень Віктар Акцістаў быў асуджаны на 2,5 гады калоніі паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПа 10 жніўня 2020 года. Сваё пакаранне ён адбываў у магілёўскай папраўчай калоніі № 15, а вызваліўся 31 снежня 2022 года — перад Новым годам. Віктар распавёў "Вясне" пра тое, як працаваў на вытворчасці дранкі ў калоніі, якую неўзабаве закрылі праз санкцыі; як разбіраў велізарнае кола БЕЛАЗа, пра бессэнсоўныя парушэнні, а таксама пра тое, як гэта, мець статус палітвязня ў калоніі.

23.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі 43-гадовага аўтара Youtube-канала "MozgON" Уладзіміра Цыгановіча толькі тры месяцы таму перавялі ў новую калонію пасля апошняга прысуду. За гэты час адміністрацыя ваўкавыскай калоніі № 11 ініцыявала ўзбуджэнне другой запар крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Цяпер палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады зняволення да 16 гадоў пазбаўлення волі. Судзіць Уладзіміра пачнуць ужо 30 лістапада ў Ваўкавыску.

23.11.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.