- Катэгорыя: Вясна
21.11.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, выбарчае заканадаўства, аналітыка Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, што пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года.
- Катэгорыя: Вясна
21.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь асудзілі жыхара Мінска, прамоўтара Уладзіслава Мураўскага па шэрагу пратэсных артыкулаў. Справа разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Мінск з 31 кастрычніка па 2 лістапада. Судовы працэс вяла суддзя Юлія Шчоткіна.
- Катэгорыя: Вясна
20.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд індывідуальнай прадпрымальніцы Вользе Казлоўскай, абвінавачанай у абразе Аляксандра Лукашэнкі, спалучанай з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве паводле ч. 2 арт 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская.
- Катэгорыя: Вясна
20.11.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
19.11.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, затрыманні, улады У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18-19 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
17.11.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, зборныя матэрыялы У Беларусі шэраг палітвязняў знаходзяцца ў поўнай ізаляцыі без сувязі са знешнім светам. У рэжыме "інкамунікада" ўтрымліваюць як вядомых палітвязняў, так і не публічных беларусаў і беларусак. Сваякі, адвакаты і грамадскасць доўгі час не могуць атрымаць інфармацыю пра стан і здароўе некаторых палітзняволеных. Да гэтага часу пасля лякарні так і не паказалі, у якім стане знаходзіцца ў калоніі палітык Віктар Бабарыка. За гэтыя тры гады афіцыйныя ведамствы і праўладныя тэлеграм-каналы паказалі ў турмах і шпіталях толькі каля дзесяці палітычных зняволеных. Гэта былі кадры палітвязняў з СІЗА-1, жодзінскай, гарадзенскай і магілёўскай турмаў, баранавіцкага СІЗА і іншых месцаў зняволення. Іх публікавалі як афіцыйныя ведамствы — Міністэрства ўнутраных справаў, Следчы камітэт — так і прапагандысты, праўладныя тэлеграм-каналы. Найчасцей такія публікацыі з’яўляліся як "антыфэйкі" аб абвешчаных галадоўках палітвязняў. Узгадваем гэтыя рэдкія выпадкі, а праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе, чаму важна дамагацца ў дзеючай улады, каб сваякам і грамадству паказвалі, у якім стане знаходзяцца палітвязні.
- Катэгорыя: Вясна
17.11.2023 Тэгі: ААН, заканадаўства, рэпрэсіі Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і Рабочая група па адвольных затрыманнях звярнуліся да беларускай дзяржавы з нагоды прымянення артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Публікуем гэты зварот.
- Катэгорыя: Вясна
17.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
17.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы У перыяд з 19 па 21 красавіка 2022 года ў Беларусі былі затрыманыя больш за 20 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Пад пераслед у адначассе патрапілі кіраўніцтва і супрацоўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), лідары і актывісты прафсаюзаў СПМ (Свабодны прафсаюз металістаў), СПБ (Свабодны прафсаюз Беларускі), РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці) і некаторыя іншыя рабочыя актывісты. Большасць з іх была асуджаная, а некаторыя паспелі адбыць пакаранне. Гэты перыяд можна лічыць пачаткам спланаванага ўладамі разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
17.11.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.