13.11.2023 Тэгі: грамадства, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі Тры гады таму, 12 лістапада 2020 года, загінуў жыхар Плошчы Пераменаў Раман Бандарэнка. Увечары 11 лістапада ён выйшаў у свой двор спыніць незнаёмых людзей, якія зрэзалі з агароджы бел-чырвона-белыя стужкі. Рамана моцна збілі, пасля чаго ён з цяжкімі траўмамі і ацёкам мозгу трапіў у лякарню. На наступны дзень не прыходзячы ў прытомнасць мужчына загінуў.

13.11.2023 Тэгі: смяротнае пакараннеАлесь Бяляцкі і Карл Шварцэнберг на круглым стале 8 кастрычніка 2014 году 12 лістапада стала вядома, што ва ўзросце 85 гадоў памёр былы міністар замежных спраў (2007—2009, 2010—2013) і ганаровы старшыня ліберальна-кансерватыўнай партыі TOP 09 Карл Шварцэнберг. Ён актыўна падтрымліваў дэмакратычную супольнасць Беларусі, паслядоўна крытыкаваў рэжым Аляксандра Лукашэнкі і выступаў супраць смяротнага пакарання.

13.11.2023 Тэгі: смяротнае пакараннеКруглы стол з Карлам Шварцэнбергам у ПЭН-цэнтры 8 кастрычніка 2014 12 лістапада стала вядома, што ва ўзросце 85 гадоў памёр былы міністар замежных спраў (2007—2009, 2010—2013) і ганаровы старшыня ліберальна-кансерватыўнай партыі TOP 09 Карл Шварцэнберг. Ён актыўна падтрымліваў дэмакратычную супольнасць Беларусі, паслядоўна крытыкаваў рэжым Аляксандра Лукашэнкі і выступаў супраць смяротнага пакарання.

13.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя, экстрэмізм Жанна Волкава. Фота з сацыяльных сетак. У Гомельскім абласным судзе 18 кастрычніка вынесены прысуд  палітзняволенай Жанне Волкавай. Жанчыну абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 367  (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 342  (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд вынес жанчыне пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

12.11.2023 Тэгі: грамадства, правы студэнтаў, рэпрэсіі, падкаст, гісторыі вязняў Гэты выпуск падкаста — пра трох сёстраў: Паліну, Ульяну і Машу. Маша Каленік — адна з асуджаных па “справе студэнтаў”, якую яшчэ называюць судом над маладосцю.

12.11.2023 Тэгі: грамадства, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі Тры гады таму, 12 лістапада 2020 года, загінуў жыхар Плошчы Перамен Раман Бандарэнка. Увечары 11 лістапада ён выйшаў у свой двор спыніць незнаёмых людзей, якія зразалі з агароджы бел-чырвона-белыя стужкі. Рамана моцна збілі, пасля чаго ён з цяжкімі траўмамі і ацёкам мозгу патрапіў у лякарню. На наступны дзень не прыходзячы ў прытомнасць мужчына загінуў.

12.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, рэпрэсіі, справа Вясны Асобы: Павел Сапелка Тры гады таму, 12 лістапада 2020 году, пасля жорсткага збіцця памёр жыхар "Плошчы Перамен" Раман Бандарэнка. Крымінальная справа па факце ягонай смерці прыпыненая, негледзячы на тое, што датычных да інцыдэнту журналістам удалося вылічыць па камерах назірання. Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка.

12.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, салідарнасць Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

11.11.2023 Тэгі: суды, грамадства, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы Нягледзячы на катастрафічны недахоп медыкаў у краіне, улады працягваюць праводзіць "зачысткі" як у дзяржаўных медыцынскіх установах, так і ў прыватных клініках. Сотні лекараў з 2020 года зазналі жорсткія рэпрэсіі: іх звальнялі за "няправільную" пазіцыю, арыштоўвалі за ўдзел у акцыях пратэсту і "распаўсюд экстрэмізму", судзілі паводле крымінальных спраў, а цяпер вялікая колькасць з іх вымушана пакінуць Беларусь праз пераслед. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, за тры гады беспрэцэдэнтных рэпрэсій па крымінальных палітычных справах былі асуджаныя мінімум 35 лекараў, 15 з якіх прама цяпер знаходзяцца ў зняволенні. "Вясна" распавядае пра пераслед медыкаў, а лекар-гастраэнтэролаг Аляксандр Трафімаў дзеліцца сваёй гісторыяй затрымання і ад'ездам з краіны, а таксама каментуе цяперашнюю сітуацыю з рэпрэсіямі і палітыкай Міністэрства аховы здароўя.

11.11.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 года палітзняволенага экс-банкіра і былога кандыдата на пасаду прэзідэнта БеларусіВіктара Бабарыку даставілі ў гарадскі шпіталь з наваполацкай калоніі № 1, дзе ён адбывае 14-гадовы тэрмін. Там яго пратрымалі некалькі дзён і, меркавана, вярнулі ў калонію. Пазней стала вядома, што палітвязня змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), але калі дакладна гэта адбылося — невядома. Да таго ж паведамлялася, што доўгі час зімой Бабарыка ўтрымліваўся ў штрафным ізалятары. Чалавек, які атрымаў звесткі ад відавочцы падзей, якія разгортваліся ў шпіталі напрыканцы красавіка з Віктарам Бабарыкам, распавёў праваабаронцам "Вясны" падрабязнасці інцыдэнту.