- Катэгорыя: Вясна
08.11.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
08.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" цягам кастрычніка фіксавалі працяг устойлівай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Лічбы грамадзян, якія трапілі пад каток рэпрэсій судоў – за кастрычнік гэта каля 113 чалавек – па рэгіёнах выглядаюць наступным чынам: Мінск – 55 чалавек, Мінская вобласць – 9, Брэсцкая вобласць – 15, Гродзенская вобласць – 8, Віцебская вобласць – 8, Магілёўская вобласць – 6, Гомельская вобласць – 12. Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома пра не менш чым 45 асуджаных па палітычных матывах грамадзянах, з якіх 37 мужчын і восем жанчын. Расказваем пра асаблівасці крымінальнага пераследу беларусаў і беларусак у кастрычніку.
- Катэгорыя: Вясна
07.11.2023 Тэгі: праваабаронцы, свабода слова, заявы, экстрэмізм, справа Вясны Асобы: Леанід Судаленка У сувязі з інфармацыяй аб пачатку новага крымінальнага пераследу праваабаронцы і былога палітвязня Леаніда Судаленкі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", мы, сябры Праваабарончага цэнтра "Вясны", заяўляем наступнае.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
- Катэгорыя: Вясна
07.11.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных – трэба прайсці анкетаванне.
- Катэгорыя: Вясна
07.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Заводскага раёна Мінска 6 лістапада да трох гадоў "хатняй хіміі" паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі трэнера ФК "Дынама Мінск" Артура Мустыгіна. Пра гэта паведамляе "Трыбуна". Таксама з спартоўцам судзілі Ягора Прытуліка, але вынік невядомы. Справу разглядаў Дзмітрый Лукашэвіч.
- Катэгорыя: Вясна
07.11.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-7 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
06.11.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, ціск, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі Палітзняволенага старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна", лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру-2022, асуджанага да 10 гадоў зняволення, Алеся Бяляцкага ў калоніі змясцілі па надуманных прычынах у памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Таксама да праваабаронцы працяглы час не пускаюць адваката. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наталля Пінчук падчас выступу ў Страсбургу на Сусветным форуме за дэмакратыю-2023.
- Катэгорыя: Вясна
06.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Барнавіцкага раёна і горада Баранавічы 31 кастрычніка ў выязным пасяджэнні разгледзеў крымінальныя справы мясцовых жыхароў Алега Волкава і Вадзіма Барысава. Іх абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Падрабязнасці суду паведамляе “Берасцейская вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
06.11.2023 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1462 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у кастрычніку на волю выйшлі мінімум 49 палітвязняволеныя: 47 чалавек цалкам адбылі свае тэрміны, 7 з якіх — жанчыны, а дзве палітзняволеныя былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
03.11.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы Днямі "Цэнтр новых ідэй" прэзентаваў даследаванне пра лічбавую трансфармацыю беларускага дэмакратычнага супраціву. Дзякуючы яму, сталі вядомыя вынікі анкетавання беларусаў на платформе "Народнае апытанне" аб пазнавальнасці і ацэнцы карыснасці беларускіх грамадзянскіх ініцыятыў, а таксама ўцягнутасці ў іх дзейнасць рэспандэнтаў. У тэксце даследавання Праваабарончы цэнтр "Вясна" не згадваўся, але ў некаторых рэйтынгах заняў лідзіруючыя месцы, таму некалькі важных высноў робім мы самі.