02.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, рэпрэсіі, гісторыі вязняў З моманту затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага і некаторых іншых чальцоў каманды "Краіна для жыцця" пасля правакацыі на выбарчым пікеце ў Гродне, прайшло амаль тры з паловай гады. Пасля многіх з іх асудзілі на тэрміны ад двух да 18 гадоў калоніі. Аднак аднаму чалавеку з каманды "Краіна для жыцця" ўсё ж удалося пазбегнуць крымінальнага пераследу. Гэта адзін з аператараў праекту — Канстанцін Сярогін. Яго затрымлівалі на трэці дзень пасля пікету, з першым відэааператарам каманды Арцёмам Сакавым, але ён, у адрозненні ад калегі, здолеў схавацца. Трэці аператар Вяргілій Ушак, які ў першы дзень у камандзе зафіксаваў правакацыю і затрыманне Ціханоўскага ў Гродне, яго паплечнікаў і сябе, пасля двух месяцаў СІЗА пакінуў Беларусь. "Вясна" паразмаўляла з Канстанцінам Сярогіным пра паездкі з Сяргеем Ціханоўскім на аўтадоме ды іх пераслед, затрыманне на кватэры з Арцёмам Сакавым і падпольнае жыццё ў Беларусі да 2021 года.

01.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Максім Калінічэнка. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Жлобінскага раёна 19 кастрычніка вынесены чарговы прысуд па “народным”, 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса. Судзілі Максіма Калінічэнку, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх.

31.10.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

31.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва. Фота: sputnik.by Суд Ленінскага раёна Магілёва 12 кастрычніка прысудзіў мясцовага 40-гадовага жыхара Андрэя Міндубаева да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса  і ў паклёпе на яго адрас (арт. 367 КК РБ).

31.10.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, Amnesty International У верасні 2023 года Ане Тусвік Бондэ далучылася да Amnesty International Norway на пасадзе старэйшай дарадцы. Яна спецыялізуецца на асобах, што знаходзяцца ў групе рызыкі ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Гэта адбылося пасля амаль 20 гадоў працы ў фондзе "Дом правоў чалавека". Яна адыграла важную ролю ў падтрымцы існуючых дамоў правоў чалавека, умацаванні рэгіянальных сетак, а таксама ў садзейнічанні пашырэнню сеткі. У сваім інтэрв'ю для Фонду Дамоў правоў чалавека Ане дзеліцца сваімі разважаннямі пра "Сетку Дамоў правоў чалавека", сілу салідарнасці і падтрымку палітзняволеных праваабаронцаў "Вясны".

31.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Надзея Старавойтава, Наталля Сівіцкая і Алена Драбудзька. Суд Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, заведзенай на выкладчыц універсітэта Наталлю Сівіцкую, Надзею Старавойтаву і загадчыцу студэнцкага інтэрната Алену Драбудзька. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і падпісцы на “дэструктыўныя" каналы.

31.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 31 кастрычніка агучылі прысуд па крымінальных справах супраць музыкаў вядомага беларускага гурта "Tor Band", чые песні сталі сімвалам пратэсту ў 2020 годзе. Як піша "Гомельская вясна", Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім прызначылі ўзмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу (па 3 700 беларускіх рублёў). Такі прысуд вынес суддзя Сяргей Салоўскі. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме паўтара месяца.

31.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Аляксей Аўдзееў. У судзе Жлобінскага раёну 30 кастрычніка вынесены прысуд палітзняволенаму Аляксею Аўдзееву, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх. (ч. 1 арт 342 КК).

30.10.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28-30 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

30.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ілля Двойрын. Фота з сацыяльных сетак. Сталі вядомыя падрабязнасці прысуду ў дачыненні да  да "нафтанаўца" Іллі Двойрына, які першага ліпеня 2023 года абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z». Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Раней паведамлялася, што Двойрына пакаралі пазбаўленннем волі тэрмінам на адзін год умоўна.  Паводле прысуду, Іллю пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год.