23.10.2023 Тэгі: палітвязні, катаванні, гісторыі вязняў "Справа Чорнай кнігі Беларусі" — адна з самых нашумелых і сумнавядомых крымінальных справаў пасля падзей 2020 года. За перадачу ў чат-бот аднайменнага тэлеграм-канала асабістых дадзеных людзей, якія, па меркаванні ініцыятывы, спрычыніліся да фальсіфікацыі выбараў, гвалту супраць мірных пратэстоўцаў і рэпрэсій у Беларусі, былі затрыманыя дзясяткі людзей. Датычных вылічылі праз тое, што амаль ад самага пачатку ў ініцыятыве быў укаранёны супрацоўнік ГУБАЗіКу. Паводле праваабаронцаў "Вясны" за такія "злівы" да вялікіх тэрмінаў былі асуджаныя мінімум 32 чалавекі. За яго адміністраванне яшчэ пяць чалавек былі асуджаныя завочна. Да шасці гадоў калоніі асудзілі, а пазней памілавалі рэдактарку праекта Соф'ю Сапегу. Затрыманні працягваюцца і па гэты час — фігуранты ў следчых ізалятарах чакаюць судоў. Адметнасцю затрыманняў па гэтай справе з'яўляецца тое, што часам яны суправаджаюцца збіццём і катаваннямі. "Вясна" распавядае пра пераслед па "справе ЧКБ" і пра асуджаных за "злівы" палітвязняў. 

23.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну Гродна 27 верасня асудзілі Сяргея Змітровіча паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Пятрова прызначыла Сяргею тры месяцы арышту.

23.10.2023 Тэгі: палітвязні, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны, WeStandBYyou Асобы: Алесь Бяляцкі Дзякуючы швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыі "Libereco — Партнёрства за правы чалавека" еўрапейскія парламентарыі становяцца хроснымі для беларускіх палітвязняў. А кожны беларускі суддзя атрымлівае ў скрыню ліст з напамінам, чым ён ці яна насамрэч павінен займацца. Старшыня міжнароднай праваабарончай арганізацыі Libereco — Partnership for Human Rights Ларс Бюнгер ужо больш за 20 гадоў займаецца беларускай праблематыкай. Ён даў вялікае інтэрв'ю "Еўрарадыё", дзе распавёў пра свой праваабарончы шлях, барацьбу за беларускіх палітвязняў і кампанію салідарнасці #WeStandBYyou. 

23.10.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-23 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Дзяніс Цярэшка. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 5 кастрычніка вынесены прысуд 37-гадоваму кіроўцу Дзянісу Цярэшку. Суддзя Віталь Лабоцкі абвінаваціў яго арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

23.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Аляксандр Іокша. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Савецкага раёна Мінска вынесены прысуд 38-гадоваму індывідуальнаму прадпрымальніку Аляксандру Іокшу, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску восеню 2020 года (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка.

23.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, свабода слова Аляксандр Манцэвіч. Фота: Радыё Свабода У судзе Маладзечанскага раёна 23 кастрычніка працягнецца суд над галоўным рэдактарам "Рэгіянальнай газеты" Аляксандрам Манцэвічам. Журналіста абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.

19.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Барысаўскага раёна 18 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволенаму актывісту Змітру Дашкевічу, які павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса — "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

20.10.2023 Тэгі: правы зняволеных, правы людзей з інваліднасцю Праваабаронца і юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю, а таксама і былы палітзняволены Алег Граблеўскі распавёў "Вясне" пра цяперашні стан людзей з інваліднасцю, навіны гэтай сферы і магчымасці дапамогі, якія Офіс аказвае ў новых умовах эміграцыі.

20.10.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.