- Катэгорыя: Вясна
18.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні, вайна ва Украіне З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расейскай ваеннай тэхнікі, падрываюць расейскія ваенныя самалёты, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.
- Катэгорыя: Вясна
18.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні, вайна ва Украіне З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расейскай ваеннай тэхнікі, падрываюць расейскія ваенныя самалёты, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.
- Катэгорыя: Вясна
18.10.2023 Тэгі: палітвязні, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
18.10.2023 Тэгі: пераслед, умовы ўтрымання, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
18.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Брэсцкім абласным судзе 17 кастрычніка да шасці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 36-гадовага мясцовага праграміста Леаніда Райчонка, піша "Берасцейская Вясна". Яго асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса. Такі прысуд вынесла Вера Філонік па прапанове дзяржабвінаваўцы Генадзя Бурага. Леаніда затрымалі гэтым летам на беларуска-польскай мяжы, узбудзілі крымінальную справу і змясцілі пад варту ў берасцейскае СІЗА.
- Катэгорыя: Вясна
17.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, заявы, рэпрэсіі Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
17.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Першамайскага раёну Мінска 29 верасня асудзілі палітзняволеную Дар’ю Тарасевіч паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Дар’і тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
17.10.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-17 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.10.2023 Тэгі: правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны У нямецкім Лейпцыгу з 9 па 13 кастрычніка адбылася міжнародная канферэнцыя па дэмакратыі і правах чалавека REVOLUTIONALE. Яна ладзіцца з 2017 года раз на два гады з удзелам актывістаў і праваабаронцаў з усяго свету. Сёлета ўдзел у REVOLUTIONALE узялі больш за 80 удзельнікаў і ўдзельніц з 20 краінаў свету, у тым ліку праваабаронцы "Вясны". Канстанцін Старадубец распавёў пра ўдзел у канферэнцыі беларускай дэлегацыі і падзяліўся ўражаннямі.
- Катэгорыя: Вясна
16.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Аршанскага раёна вынес прысуд прадпрымальніку Аляксею Цыпілеву, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч, абвінаваўца – памочнік пракурора Сяргей Дзяржыцкі.