08.10.2023 Тэгі: грамадства, смяротнае пакаранне Андрэй Палуда і Наста Чарнова. Фота: "Гарадзенская Праваабарона" У Беластоку ў хабе "Новая зямля" 7 кастрычніка прайшла сустрэча з удзелам каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэя Палуды і дызайнеркай зборніка вершаў паэтаў, расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года, Насты Чарновай, піша "Гарадзенская праваабарона". Асветніцкая акцыя была прымеркаваная да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.

07.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 14 верасня за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе асудзілі Антона і Насту Нікіціных. Суддзя Андрэй Млечка прызнаў іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыў па тры гады "хатняй хіміі". Антона і Анастасію вылічылі па фота з Маршаў на іх старонках у Instagram. У пастанове суда адзначаецца, што яны павінны былі ведаць аб незаконнасці ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, так гэта тлумачылася ў апублікаваным выступе генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, а таксама ў дзяржаўных СМІ.

07.10.2023 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, АБСЕ, справа Вясны У Варшаве з 2 па 13 кастрычніка праходзіць штогадовая Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні — найбуйнейшая у Еўропе канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі. 6 кастрычніка адбыўся сайд-івэнт на тэму "Пераслед праваабаронцаў у Беларусі як міжнароднае злачынства". На мерапрыемстве прадстаўнікі беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый абмеркавалі агульную сітуацыю з пераследам калег і каляжанак у Белаусі, найбольш выкарыстоўваемыя інструменты нападу на праваабарончыя арганізацыі і выказалі канкрэтныя рэкамендацыі дзеючай уладзе Беларусі, ААН і ўрадам замежных дзяржаў.

06.10.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

06.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя Другога кастрычніка 2023 году ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёну вынеслі прысуд 62-гадовай Але Зуевай. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

06.10.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Васіль Бераснеў. Палітзняволенага па “справе незалежных прафсаюзаў” Васіля Бераснева, які адбывае пакаранне ў  магілёўскай ПК № 15, тэрмінова накіравалі ў Магілёўскі абласны шпіталь.

06.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Фота ілюстрацыйнае. Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 4 кастрычніка вынес прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Бельскаму, абвінаваціўшы яго ў ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).  Справу разглядаў суддзя Сяргей Будрэвіч.

05.10.2023 Тэгі: выбарчае заканадаўства, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, АБСЕ Старэйшы супрацоўнік па праграмах Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары Адам Бусуляну выступіў з заявай на Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 2023 года. Ён звярнуў увагу на рэпрэсіі, з якімі сутыкаюцца незалежныя назіральнікі за выбарамі і праваабаронцы ў аўтакратычных рэжымах, прывёўшы ў прыклад палітвязняў-праваабаронцаў "Вясны", і заклікаў АБСЕ актывізаваць свой удзел у падтрымцы і абароне экспертаў па выбарах і грамадзянскіх назіральнікаў за выбарамі.

05.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

05.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, свабода мірных сходаў Стала вядома, што 12 верасня 2023 году ў судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну агучаны вырак Валерыі Траяновіч (Аўчарэнцы). Яе асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".