05.10.2023 На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1510 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у верасні на волю выйшлі мінімум 52 палітвязняволеныя: 45 чалавек цалкам адбылі свае тэрміны, 12 з якіх — жанчыны, а сем чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

05.10.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў 3 кастрычніка 2023 года Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле рашэнне Мінскага гарадскога суда, які асудзіў праваабаронцу Насту Лойку да сямі гадоў турэмнага зняволення. 20 чэрвеня 2023 года Мінскі гарадскі суд прызнаў праваабаронцу вінаватай у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы" ў адпаведнасці з ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай, у якой асудзіла рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі пакінуць у сіле сямігадовы турэмны прысуд праваабаронцы Насце Лойцы і выказала сваю сур'ёзную занепакоенасць сістэматычным жорсткім абыходжаннем і парушэннямі правоў актывісткі цягам яе ўтрымання пад вартай.

05.10.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

05.10.2023 Тэгі: грамадства, смяротнае пакаранне У гэтую суботу, 7-га кастрычніка, у Беластоку адбудзецца дыскусія з удзелам каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэем Палудам і дызайнеркай зборніка вершаў паэтаў, растраляных з 29-30 кастрычніка 1937 года, Анастасіяй Чарновай.

05.10.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Ілля Двойрын. Фота з сацыяльных сетак. Жыхара Наваполацка Іллю Двойрына, якога нядаўна асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z», затрымалі ізноў.

04.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя, экстрэмізм Валянцін Штэрмер. Фота з сацыяльных сетак. Гомельскі абласны суд 2 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе мясцовага прадпрымальніка Валянціна Штэрмера. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт.368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

04.10.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

04.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда 4 кастрычніка вынесла рашэнне па выніках разгляду апеляцыйных скаргаў некаторых фігурантаў і іх абаронцаў па "справе Гайдукевіча". Абскарджвалі прысуд не ўсе палітвязні. З улікам меркавання прадстаўніка Генеральнай пракуратуры ўсе скаргі пакінутыя без задавальнення. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Ігара Любецкага разглядала два дні. У хуткім часе 15 фігурантаў гучнай справы будуць этапаваныя з СІЗА-1 у калоніі. 

03.10.2023 Тэгі: правы чалавека На 30 верасня 2023 года ў Беларусі налічвалася 1 490 палітычных зняволеных, 164 з іх — жанчыны. Агулам з траўня 2020 года палітычнымі зняволенымі прызнаны амаль 2 700 чалавек, уключаючы тых, хто былі вызвалены пазней у выніку змены меры стрымання, асуджэння да пакарання, не злучанага з пазбаўленнем свабоды, адбыцця пакарання, вызвалення ад пакарання. Каля 470 з іх — жанчыны.

03.10.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.