27.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода слова Аляксандр Манцэвіч. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Маладзечанскага раёна 27 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча. Журналіста абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.

25.09.2023 Тэгі: праваабаронцы, умовы ўтрымання, справа Вясны, гісторыі вязняў Асобы: Алесь Бяляцкі Старшыні "Вясны" і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да 10 гадоў калоніі за праваабарончую дзейнасць, 25 верасня спаўняецца 61 год. Іх ён сустракае ў калоніі строгага рэжыму ў Горках, працуючы на дрэваапрацоўцы. Былы палітвязень, які сустракаўся з Алесем Бяляцкім у СІЗА-1 у кастрычніку 2022 года, распавёў пра яго "Вясне". 

26.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

26.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.09.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека, свабода мірных сходаў, затрыманні Правабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч выступіла на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбыўся ў Польшчы.

25.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста асудзілі 20-гадовага Вадзіма Смалеўскага, абвінаваціўшы яго ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.  Справу разглядала суддзя Марыя Аліферук.

26.09.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

25.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

22.09.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

25.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў 36-гадовага мінчука, які адзін выхоўвае дачку, Дзяніса Князева ў канцы 2022 года асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах. Нядаўна "Вясна" распавядала яго гісторыю затрымання "па даносе". Аднак у крымінальна-выканаўчай інспекцыі за чатыры месяцы яго забыліся паставіць на ўлік. У красавіку гэтага года яго зноў затрымалі на 30 дзён нібыта за "парушэнне рэжыму адбыцця пакарання". Пры гэтым, на ўлік яго паставілі толькі на 29-я суткі арышту. Былы палітвязень нават напісаў вялікі аповед пра свой пераслед (мабільная і кампутарная версія). "Вясна" перадрукоўвае маналог былога палітвязня Дзяніса Князева пра ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна вясной 2023 года.