28.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Іван Норка. Фота з сацыяльных сетак. Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынес прысуд мясцоваму пенсіянеру Івану Норку, абвінаваціўшы яго ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

25.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-25 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

27.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода слова Аляксандр Манцэвіч. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Маладзечанскага раёна 27 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча. Журналіста абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.

27.09.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

25.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў 36-гадовага мінчука, які адзін выхоўвае дачку, Дзяніса Князева ў канцы 2022 года асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах. Нядаўна "Вясна" распавядала яго гісторыю затрымання "па даносе". Аднак у крымінальна-выканаўчай інспекцыі за чатыры месяцы яго забыліся паставіць на ўлік. У красавіку гэтага года яго зноў затрымалі на 30 дзён нібыта за "парушэнне рэжыму адбыцця пакарання". Пры гэтым, на ўлік яго паставілі толькі на 29-я суткі арышту. Былы палітвязень нават напісаў вялікі аповед пра свой пераслед (мабільная і кампутарная версія). "Вясна" перадрукоўвае маналог былога палітвязня Дзяніса Князева пра ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна вясной 2023 года.

27.09.2023 Тэгі: правы чалавека, выбарчае заканадаўства 25 лютага 2024 года запланаваныя выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць дзявятага склікання.

27.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Градненчука Паўла Голава асудзілі да пазбаўлення волі ў калоніі паводле ч.2 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных) і арт. 188 (паклёп) Крымінальнага кодэксу.

27.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Вольга Стаброўская. Фота з сацыяльных сетак. Адзін год і тры месяцы пазбаўлення волі прысудзілі аршанскай пенсіянерцы, якая мае інваліднасць, за адно “няправільнае” слова ў “Аднакласніках”. Прысуд 63-гадовай Вользе Стаброўскай 27 верасня вынесла суддзя суду Аршанскага раёна Юлія Вяршыніна. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Аляксандра лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

27.09.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

27.09.2023 Тэгі: праваабаронцы, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, Amnesty International Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук выступае на цырымоніі ў Цэнтры Джорджа Маршала, Нямеччына. 26 верасня 2023 У нямецкім Гарміш-Партэнкірхене прайшло ўручэнне Прэміі заслужаных выпускнікоў Цэнтру Джорджа Маршала. Першым лаўрэатам заснаванай сёлета прэміі стаў палітзняволены праваабаронца, кіраўнік “Вясны” і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, які ў 2000 годзе быў слухачом Цэнтру.