10.10.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.10.2023 Тэгі: грамадства, смяротнае пакаранне Фота: Андрэй Макарэвіч і юрыст кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Павел Левінаў Сёння, 10 кастрычніка, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца такі від кары, таму праваабаронцы працягваюць кампанію "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Да яе далучаецца ўсё больш людзей, у тым ліку вядомых дзеячаў з розных краінаў. У гэты раз кампанію падтрымаў вядомы музыка, грамадскі дзеяч і лідар гурта "Машына Часу" Андрэй Макарэвіч.

09.10.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-9 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

09.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі Стала вядома, што палітзняволенага майстра метрапалітэну Дзмітрыя Лянкевіча асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

09.10.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі У мінулым месяцы сілавікі працягвалі пераследаваць беларусаў, якія пратэстуюць супраць дзеянняў беларускай улады і вайны ва Украіне. Па ўсёй краіне сілавікі больш за тры гады штодзённа затрымліваюць дзясяткі людзей, ладзяць у кватэрах ператрусы, збіваюць і змяшчаюць іх у ізалятары з жудаснымі ўмовамі. У верасні праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра не менш за 386 выпадкаў пераследу паводле адміністрацыйных справаў.У судах разглядзелі мінімум 339 палітычна матываваных справаў, з якіх было прызначана не менш за 79 арыштаў і 46 штрафаў. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў верасні.

09.10.2023 Тэгі: заканадаўства, прымусовая праца "Кожны выпускнік павінен мець гарантаванае першае працоўнае месца", — кажуць беларускія чыноўнікі. Разам з тым праваабаронцы даўно адзначаюць, што сістэма размеркавання — гэта прымусовая праца.

09.10.2023 У судзе Рэчыцкага раёна 2 кастрычніка пачалі разглядаць чарговую крымінальную справу супраць палітзняволенай актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк, асуджанай да трох гадоў калоніі. Суддзя Станіслаў Іванюценка 9 кастрычніка прызнаў жанчыну вінаватай у "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі" (ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса) і прызначыў ёй яшчэ адзін год калоніі ў дадатак да трох гадоў. На першым судовым пасяджэнні яна заявіла пра збіванні ў зарэчанскай калоніі — быў моцна пашкоджаны твар і ўнутраныя органы.  

09.10.2023 Тэгі: праваабаронцы, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны На 54-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе арганізацыя Right Livelihood выступіла з заявай аб рэпрэсіях у адносінах да праваабаронцаў у Беларусі. У дакладзе Генеральнага сакратара ААН аб запалохванні і рэпрэсіях у адносінах да праваабаронцаў, якія супрацоўнічаюць з ААН, адзначаецца павелічэнне колькасці законаў, накіраваных на абмежаванне дзейнасці грамадзянскай супольнасці. Таксама падкрэсліваецца рост анлайн і афлайн назірання за праваабаронцамі. 

09.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёну 20 верасня асудзілі Валянціну Бераснёву паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Качалава прызначыла Валянціне адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

09.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя, экстрэмізм Жанна Волкава. Фота з сацыяльных сетак. Гомельскі абласны суд 9 кастрычніка пачынае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенай Жанны Волкавай. Жанчыне інкрымінуюць некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 367  (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 342  (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).