- Катэгорыя: Вясна
02.10.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, WeStandBYyou У межах нашай кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou (ініцыяванай арганізацыяй Libereco — Partnership for Human Rights) Юрген Хардт (Бундэстаг Нямеччыны, ХДС), Беціна Штарк-Ватцынгер (Бундэстаг Нямеччыны, СВДП) і Андрэас Шыдэр (Еўрапейскі парламент, SPÖ, Аўстрыя) зноў сталі "хросным" трох палітвязняў у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
02.10.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі У судзе Рэчыцкага раёна 2 кастрычніка пачалі разглядаць чарговую крымікальную справу супраць палітзняволенай актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк, асуджанай да трох гадоў калоніі. Справу разглядае суддзя Станіслаў Іванюценка. Жанчыну зноў абвінавачваюць у "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі" (ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса). На судзе яна заявіла пра збіванні ў зарэчанскай калоніі — быў моцна пашкоджаны твар і ўнутраныя органы. Па ініцыятыве пракурора, у працэсе зрабілі перапынак да 9 кастрычніка. Вясна распавядае, што адбывалася на першым судовым пасяджэнні па справе Шарэнды-Панасюк.
- Катэгорыя: Вясна
02.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, дыфамацыя Стала вядома, што трэцяга жніўня 2023 году ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска агучаны прысуд 51-гадоваму інжынеру Сяргею Качуку. Ён асуджаны да пяці гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Таксама ён мусіць выплаціць 200 базавых велічыняў штрафу ў даход дзяржавы (7 400 рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
02.10.2023 Тэгі: суды, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
28.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 29 верасня пачнуць судзіць 57-гадовую грамадзянку Латвіі Алу Сакаленку. Яе абвінавачваюць у агентурнай дзейнасці паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса. Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі ад трох да сямі гадоў зняволення. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Анастасія Папко. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома пра гэтую справу.
- Катэгорыя: Вясна
28.09.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, зніклыя, улады У судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі 19 і 20 верасня судзілі экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. 28 верасня агучылі рашэнне — апраўдаць беларуса. Яго судзілі ў межах універсальнай юрысдыкцыі. Гараўскага прызналі невінаватым па артыкуле аб знікненні людзей, а менавіта былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага, а таксама па артыкуле аб увядзенні правасуддзя ў зман. Пракурор запрашваў для яго тры гады пазбаўлення волі, але суд вырашыў яго апраўдаць, піша Deutsche Welle.
- Катэгорыя: Вясна
29.09.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
29.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, гісторыі вязняў У 2015 годзе ЮНЭСКА задэкларавала доступ да фізічнай адукацыі як фундаментальнае права кожнага чалавека. Аднак на практыцы людзі за кратамі не проста пазбаўленыя гэтага права: яно апынулася яшчэ адным метадам ціску ўладаў, калі ствараюцца немагчымыя ўмовы для любой, нават мінімальнай фізічнай актыўнасці.
- Катэгорыя: Вясна
29.09.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, гісторыі вязняў У 2015 годзе ЮНЭСКА задэкларавала доступ да фізічнай адукацыі як фундаментальнае права кожнага чалавека. Аднак на практыцы людзі за кратамі не проста пазбаўленыя гэтага права: яно апынулася яшчэ адным метадам ціску ўладаў, калі ствараюцца немагчымыя ўмовы для любой, нават мінімальнай фізічнай актыўнасці.
- Катэгорыя: Вясна
29.09.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.