11.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродненскім абласным судзе 9 кастрычніка па справе "Чорнай кнігі Беларусі" да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 35-гадовага палітзняволенага Аляксандра Юшкевіча. Такі прысуд паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) вынес Дзмітрый Бубенчык. 

11.10.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, рэпрэсіі, АБСЕ У Варшаве з 2 па 13 кастрычніка праходзіць штогадовая найбуйнейшае ў Еўропе мерапрыемства па правах чалавека і дэмакратыі Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. У межах яе Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 кастрычніка арганізаваў сайд-івэнт на тэму палітзняволеных у Беларусі і іх вызвалення. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова, сузнасавальніца Аб'яднання сваякоў палітвязняў і колішніх палітвязняў Таццяна Хоміч і праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка. Яны абмеркавалі агульную сітуацыю з палітвязнямі і рэпрэсіямі ў Беларусі, якія трываюць ужо больш за тры гады, а таксама шляхі іх вызвалення і спосабы падтрымкі. 

11.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў жніўні фіксаваў працяг устойлівай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. У верасні судовая сістэма, па наяўных дадзеных, магла рэпрэсаваць каля 139 чалавек. У рэгіянальным маштабе дадзеныя лічбы выглядаюць наступным чынам: Мінск – 77; Мінская вобласць – 8; Брэсцкая – 13; Гомельская – 15; Магілёўская – 10; Віцебская – 12; Гродзенская – 4. Праваабаронцам "Вясны" вядома пра не менш як 54 асуджаных у верасні ў крымінальным парадку грамадзян, з іх 22 жанчыны і 32 мужчыны.

11.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск Палітзняволены актывіст Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса — "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Роўна праз тры месяцы, 11 кастрычніка, у судзе Барысаўскага раёна пачынаюць разглядаць ягоную справу. Працэс вядзе суддзя Таццяна Дзеравянка.

11.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Маскоўскага раёна Брэста Суд Маскоўскага раёна Брэста 25 верасня вынес прысуд Паўлу Каралевічу, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

11.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, праваабаронцы, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў У кастрычніку, па-ранейшаму, працягваюцца рэпрэсіі супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах: Нобелеўская прэмія міру ўручаная іранскай праваабаронцы, ў Расіі завяршаецца суд над сустаршынёй Цэнтра абароны правоў чалавека “Мемарыял” Алегам Арловым, у Крыме ахвярам палітычна матываваных прысудаў вынеслі больш за 900 год калоніі.

10.10.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

10.10.2023 Тэгі: грамадства, культура, смяротнае пакаранне, рэпартаж Дыскусія дя Міжнароднага дня супраць смяротнага пакаранне прайшла ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, што ў Вільні. На ёй прэзентавалі новы Зборнік выбраных вершаў расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях турмы НКУС у Мінску.

10.10.2023 Тэгі: палітвязні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі трываюць ужо больш за тры гады і, здаецца, ужо пракраліся ва ўсе сферы жыцця. Амаль не засталося такіх сацыяльных груп, якія бы не сутыкнуліся з увагай сілавікоў па палітычных прычынах. Былыя палітзняволеныя — не выключэнне. Іх пераслед не сканчваецца выхадам за вароты калоній, ізалятараў і судоў. Падвышаная ўвага з боку сілавікоў да іх захоўваецца і пасля вызвалення, таму часта проста застацца ў Беларусі для іх ужо небяспечна. Некаторыя вымушаныя пакідаць дамы адразу пасля вызвалення. Больш за дзесяць асуджаных па палітычных матывах зноў патрапілі за краты па новых крымінальных справах. Акрамя гэтага, большасць палітзняволеных пасля вызвалення сутыкаюцца ў Беларусі не толькі з пераследам, але і з праблемамі рэсаалізацыі, працаўладкавання, што таксама вымушае іх эміграваць з краіны. "Вясна" распавядае, як рэжым Лукашэнкі пераследуе былых палітвязняў, якія інструменты для гэтага выкарыстоўвае, а былы палітвязень распавядае сваю гісторыю пераследу пасля вызвалення і тлумачыць, чаму яму небяспечна было заставацца дома.