17.11.2023 Тэгі: палітвязні, АБСЕ, выбары-2024 Вялікабрытанія, Канада ды іншыя краіны 16 лістапада выступілі з заявай у адрас Пастаяннай рады АБСЕ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Яна была прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю, які адзначаўся 12 лістапада. Заяву зачытала амбасадарка Канады ў Вялікабрытаніі Джослін Кінэр. Яна выступіла ад імя сваёй краіны, а таксама Вялікабрытаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі і Швейцарыі, што заклікалі да свабодных выбараў і неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

17.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Кірыл Пракопаў. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Фрунзенскага раёна Мінска вынесены прысуд сямейнай пары са Смалявічаў Кірылу і Вікторыі Пракопавым, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту восенню 2020 года (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч.

16.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, заявы 27 верасня 2023 года ў Гомелі быў затрыманы былы журналіст Андрэй Толчын. На наступны дзень на кватэры Андрэя сілавікі правялі ператрус. У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Андрэя Толчына перавяліў СІЗА № 3 і супраць яго заведзена крымінальная справа.

16.11.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, салідарнасць Сёлета ў Праваабарончай прэміі з'явілася новая намінацыя: "Праваабарончая салідарнасць". Што гэта за намінацыя і ў адказ на які выклік яна была створаная?

16.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя Сцяпан Задойка 24 кастрычніка 2023 году ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна вынесены прысуд Сцяпану Задойка. Яго асудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

16.11.2023 Тэгі: праваабаронцы, пераслед, рэпрэсіі Праваабаронца Алег Мацкевіч. Фота: spring96.org Нягледзячы на дзесяткі і сотні тысяч беларусаў, якія з-за пераследу рэжыму Лукашэнкі вымушаныя былі пакінуць радзіму, у Беларусі і дагэтуль застаецца нямала людзей – патрыётаў, актывістаў, праваабаронцаў, якія адчуваючы высокую рызыку рэпрэсій, а то і крымінальнага пераследу, да апошняга спрабуюць нешта пазітыўнае рабіць дома. Зусім нядаўна сярод іх быў і праваабаронца “Вясны" з Барысава Алег Мацкевіч. Чаму быў вымушаны з’ехаць і ён – даведаемся з першага інтэрвію праваабаронцы ў бяспецы.

16.11.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-16 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

15.11.2023 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў У Брусэлі з 14 па 16 лістапада праходзіць 15-ая штогадовая Асамблея Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. На мерапрыемстве сабраліся каля 250 прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці з Усходняга партнёрства і Еўрапейскага саюза для абмеркавання будучай формы шматбаковага супрацоўніцтва Усходняга партнёрства, ролі грамадзянскай супольнасці і спосабаў забеспячэння яе ўстойлівасці ў будучыні. На адкрыцці Асамблеі выступіў праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец.

15.11.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, правы чалавека, умовы ўтрымання, рэпрэсіі 15 лістапада – Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. Штогод нацыянальныя ПЭН-цэнтры і іх сябры па ўсім свеце адзначаюць гэты дзень, каб падвысіць інфармаванасць насельніцтва аб несправядлівым зняволенні і іншых формах агрэсіі ў дачыненні да пісьменнікаў і пісьменніц з розных краін, узгадваючы тых, хто быў забіты, і выказваючы салідарнасць са зняволенымі.

15.11.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання Цяпер у месцах зняволення ўтрымліваюцца больш за 1450 палітычных зняволеных. Рэпрэсіі ўжо больш за тры гады не сціхаюць ні на дзень. Людзі вымушаны праходзіць праз крымінальны і турэмны свет толькі за тое, што выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю і рэалізоўваць грамадска-палітычныя правы ў Беларусі. Былы палітвязень (імя не называецца ў мэтах бяспекі) распавёў пра спосабы ціску ў следчым ізалятары № 1 у 2021-2022 гадах правакацыі з боку вязняў з турэмным досведам, "прэс-хату", карцар, а таксама пра падтрымку сярод палітычных зняволеных і беларускую мову за кратамі.