- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека, свабода асацыяцыяў, правы працоўных Як дзейнічае свабода асацыяцыяў і прафсаюзы? Якія крыніцы ў міжнароднай арганізацыі працы? Што зроблена ў дачыненні да Беларусі кантрольнымі органамі МАП? Якая гісторыя стварэння незалежных прафсаюзаў у Беларусі? Якой была нацыянальная забастоўка ў Беларусі ў 2020 годзе і чаму не атрымалася? І ці мелі права прафсаюзы ладзіць забастоўкі з палітычных, а не сацыяльна-эканамічных патрабаванняў?
- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Апеляцыйныя скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда ў закрытым рэжыме разглядаў 22 лістапада суддзя Вярхоўнага суда Юрый Руткоўскі. Ён перакваліфікаваў склад злачынства, паводле якога асудзілі палітзняволеных сужэнцаў Таццяну Пыцько і Вячаслава Лазарава, паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Вярхоўны суд пастанавіў прызначыць палітзняволенай тыя ж тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады. Сёння Таццяну мусяць вызваліць з віцебскага СІЗА, дзе яна правяла амаль паўгода. Вячаславу зменшылі тэрмін на паўгады.
- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, заявы, рэпрэсіі, дыфамацыя Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва 1 лістапада асудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі 48-гадовага аўтамеханіка Дзмітрыя Пашына, піша MAYDAY TEAM. Суддзя Наталля Панасенка прызнала яго вінаватым у "абразе Аляксандра Лукашэнкі" паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Прычынай пераследу стаў відэаролік у TikTok у сакавіку 2023 года ў падтрымку Украіны, у якім у рэзкай форме таксама быў раскрытыкаваны Лукашэнка.
- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Стала вядома, што 12 верасня 2023 году на паўтара года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 28-гадовага Руслана Казакевіча.
- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: праваабаронцы, салідарнасць Шчодры аўторак — гэта глабальны рух, які вызваляе сілу радыкальнай шчодрасці па ўсім свеце.
- Катэгорыя: Вясна
22.11.2023 Тэгі: грамадства, выбарчае заканадаўства, улады, выбары-2024 20 лістапада Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы "Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў" і "Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь". Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ў мясцовыя саветы дэпутатаў пройдуць у адзіны дзень галасавання — 25 лютага 2024 года. 21 лістапада Цэнтрвыбаркам, пасаду старшыні якога цяпер займае Ігар Карпенка, правёў першае паседжанне. У гэты ж час кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвясціла пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні і маніторынгу выбараў. Распавядаем, што важнага было вызначана і заяўлена падчас першага паседжання ЦВК.
- Катэгорыя: Вясна
21.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода мірных сходаў Суд Брэсцкага раёна 20 лістапада асудзіў да трох гадоў "хатняй хіміі" 51-гадовую палітзняволеную ўраджэнку Украіны Алену Дзмітрыеву. Як піша "Берасцейская Вясна", жанчыну прызналі вінатай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па масавай палітычна-матываванай "справе карагодаў". Алену затрымалі пры перасячэнні польска-беларускай мяжы і змясцілі да суда пад варту. Прысуд вынесла Вольга Сухадольская.
- Катэгорыя: Вясна
21.11.2023 Тэгі: грамадства, выбарчае заканадаўства, выбары-2024 У Беларусі 25 лютага 2024 года афіцыйна абвешчаны адзіным днём галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гэта першая электаральная кампанія пасля крызісу 2020 года і пасля кардынальных змен у грамадска-палітычным жыцці краіны. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" заявіла, што будзе ажыццяўляць маніторынг за дадзенай электаральнай кампаніяй. Прадстаўнікі і прадстаўніцы кампаніі і яе эксперт Павел Сапелка адказалі на шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх: ці не будзе кампанія сваёй дзейнасцю легітымізаваць выбары, чаму маніторынг за электаральнай кампаніяй-2024 важны для беларускага грамадства, у якіх формах будзе ладзіцца маніторынгавая кампанія і якія выклікі стаяць перад праваабаронцамі.