- Катэгорыя: Вясна
07.12.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Палітзняволены маладзечанец Павел Кучынскі мае першую групу інваліднасці — у яго лімфома Ходжкіна чацвёртай стадыі. Нягледзячы на анказахворванне, яго ўтрымліваюць у зняволенні амаль два гады. У чэрвені мінулага года яго асудзілі да пяці гадоў калоніі, а па выніках апеляцыі зменшылі прысуд толькі на тры месяцы. Замест калоніі Паўла накіравалі ў рэспубліканскую лякарню, дзе палітвязень цяпер праходзіць курс хіміятэрапіі. Але лячэнне не дапамагае, таму хвароба прагрэсуе. З лекарамі праводзілася кансультацыя наконт перасадкі касцявога мозга, але гэта немагчыма зрабіць ва ўмовах зняволення.
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, справа Вясны Кампанія #FreeViasna узяла ўдзел у адвэнт-маркеце на пляцоўцы "Беларусь у/і Еўропе", які адбыўся ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце шостага снежня 2023 году. Падчас імпрэзы праваабаронцы прадставілі стэнд, на якім чарговы раз нагадалі грамадскасці пра палітзняволеных калегаў.
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2023 Тэгі: правы чалавека, АБСЕ, карткі, выбары-2024 Першыя выбары* пасля крызісу 2020 года прызначаны на 25 лютага 2024 года – будзе адзіны дзень галасавання: выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы ў Беларусі. Гэтая выбарчая кампанія ўжо пачалася з масавай хвалі ператрусаў па "справе выбараў у Каардынацыйную Раду". За любую актыўную грамадскую актыўнасць у Беларусі можна папасці пад пераслед. Пад такой рызыкай знаходзяцца і патэнцыйныя незалежныя назіральнікі_цы, якія хацелі бы скарыстацца сваім правам грамадскага кантролю. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядае ўсё, што трэба ведаць пра незалежнае назіранне, а юрыстка Святлана Галаўнёва і іншыя эксперты кампаніі тлумачаць яго важнасць і ацэньваюць рызыкі такой дзейнасці сёння ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
07.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Чарговы суд за здзек над дзяржаўнымі сімваламі адбыўся ў Мінску 28 верасня. Суд Кастрычніцкага раёна пакараў пазбаўленнем волі Аляксандра Кандрацьева паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Алена Жывіца.
- Катэгорыя: Вясна
06.12.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, свабода мірных сходаў Праваабаронцы “Вясны” рыхтуюць дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой. Ён будзе адказваць на найбольш актуальныя пытанні, як арганізоўваць мірныя сходы за мяжой і ўдзельнічаць у іх.
- Катэгорыя: Вясна
06.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя Стала вядома, што 8 верасня 2023 году ў судзе Першамайскага раёну Мінска да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 25-гадовага замежнага грамадзяніна Аляксандра Смірнова. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
06.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
06.12.2023 На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1451 палітвязень, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у лістападзе на волю выйшлі мінімум 25 палітвязняволеныя: 22 чалавекі цалкам адбылі свае тэрміны, а два чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. Яшчэ адной палітзняволенай Вярхоўны суд змяніў пакаране на пазбаўленне волі з адтэрміноўкай, таму яе вызвалілі са следчага ізалятара. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.