- Катэгорыя: Вясна
06.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста да аднаго года калоніі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) асудзілі 30-гадовага Ігара Неміровіча. Справу за фота з "абразлівым надпісам" у Instagram разглядалі наўпрост у берасцейскім СІЗА. Пры гэтым, у пастанове суда адзначана, што працэс "праходзіў у адкрытым рэжыме". Вядома, што берасцеец вярнуўся ў Беларусь праз зварот у камісію па вяртанні, але гэта не выратавала яго ад пераследу. Прысуд вынесла Марыя Аліферук.
- Катэгорыя: Вясна
05.12.2023 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека, салідарнасць, валанцёры Сёння, 5 снежня, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень валанцёрства. Значную ролю валанцёрскі рух адыграў у Беларусі ў 2020 годзе, праз што многія валанцёры і валанцёркі патрапілі пад рэпрэсіі. Праз гэта за кратамі апынуліся і двое валанцёраў-вясноўцаў — Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк. Яны былі затрыманыя ў 2020 годзе, а пазней асуджаныя на вялікія тэрміны. Але, негледзячы на многія выклікі, валанцёры не спыняюцца ў сваёй дабрачыннасці і салідарнасці. У тым ліку валанцёры "Вясны" працягваюць прасоўваць правы чалавека ў грамадстве і стаяць на іх абароне. Прадстаўніца Валанцёрскай службы "Вясны" Любоў Ланіна павіншавала валанцёраў і валанцёрак са святам.
- Катэгорыя: Вясна
05.12.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
05.12.2023 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, АБСЕ 29 лістапада ў Скоп'е (Паўночная Македонія) напярэдадні штогадовага пасяджэння Міністэрскай рады АБСЕ адбылася Паралельная канферэнцыя грамадзянскай супольнасці АБСЕ. Сустрэча няўрадавых арганізацый і актывістаў адбылася на фоне самага сур'ёзнага крызісу бяспекі за апошнія дзесяцігоддзі і была прысвечана абмеркаванню надзённых праблем, з якімі АБСЕ, яе дзяржавы-ўдзельніцы і грамадзянская супольнасць сёння сутыкаюцца, і магчымых рашэнняў для пераадолення крызісу. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі прадставілі свае рэкамендацыі кіраўніцтву АБСЕ і ўдзельнікам пасяджэння міністэрскага савета. Падчас канферэнцыі пра дзейнасць і выклікі грамадзянскай супольнасць Беларусі ў выгнанні распавёў праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец.
- Катэгорыя: Вясна
05.12.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
- Катэгорыя: Вясна
05.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў 35-гадовага менеджэра-эканаміста Юрыя Дабрахотава да двух год калоніі за актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама за выраб, набыццё і захоўванне наркатычных рэчываў (ч. 1 арт. 328 КК). “Наркатычны” артыкул першапачаткова ў справе не фігураваў, і з’явіўся толькі падчас судовага пасяджэння.
- Катэгорыя: Вясна
04.12.2023 Тэгі: выбары-2024 Экспертная місія па маніторынгу выбараў*2024 ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Праваабарончым цэнтрам «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
- Катэгорыя: Вясна
04.12.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Былога палітвязня Мікіту Траццякевіча затрымалі па "справе байкераў" восенню 2020 года пасля таго, як ён з паплечнікамі падчас мотапрабега не даў невядомым схапіць іншага байкера. Людзі ў цывільным утрымлівалі матацыкліста ў машыне без апазнавальных знакаў. Мікіта з калегамі ўратавалі яго ад выкрадання. За гэта былога палітвязня разам з іншымі двума байкерамі абвінавацілі ў гвалце над міліцыянтамі і асудзілі на тры гады калоніі, якія Мікіта цалкам адбыў, выйшаў на волю і з’ехаў з краіны.
- Катэгорыя: Вясна
04.12.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.