23.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 8 снежня паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) асудзілі 40-гадовую палітзняволеную Сняжану Цадаву. Яе судзілі за відэа ў TikTok інцыдэнта на Лоеўшчыне, дзе яна каментавала дзеянні супрацоўніка ДАІ, які аштрафаў яе дачку за адсутнасць флікера. Як піша "Гомельская Вясна", суддзя Алег Харошка прызначыў жанчыне шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — іх яна ўжо адбыла ў следчым ізалятары.

22.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 MAYDAY паведамляе, што Магілёўскім раёне ўжо адабралі "працоўную моладзь", якая імаверна трапіць ва ўчастковыя камісіі, хоць іх яшчэ нават не фармуюць.

22.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо і пракурор раёна Андрэй Вяцюгоў завіталі на сустрэчу са старшакласнікамі СШ №2 імя М. Ізварына ў Мёрах. 

22.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Дзяніс Карась "Віцебская Вясна" паведамляе, што тры выбарчыя камісіі 15 снежня зарэгістравалі пяць ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Наваполацкага гарсавета. Яшчэ дзве ініцыятыўныя групы — па вылучэнні ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў,  адну — у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Згодна з графікам кампаніі, пачынаць рабіць гэта трэба было з 17 снежня.

22.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У Магілёўскім абласным судзе з 6 снежня праходзіў суд над магілёўцам Аляксандрам Куліковым, якога затрымалі ў чэрвені 2023 года па вяртанні з Польшы. Мужчына з'ехаў за мяжу праз палітычны пераслед, але пазней сілавікі паабяцалі яму, што калі той вернецца, то яго не пазбавяць волі. Але ў выніку палітвязня затрымалі на мяжы і змясцілі ў СІЗА. Праз два месяцы яго асудзілі за каментары ў "экстрэмісцкіх" чатах. А нядаўна Аляксандра пачалі судзіць за спробу далучыцца да палка Каліноўскага ва Украіне, а таксама за "праходжанне навучання для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці". Суддзя Дзяніс Кічыгін 20 снежня прызначыў палітвязню чатыры гады пазбаўлення волі. Паколькі раней мужчыну ўжо асудзілі на троў гадоў калоніі, шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Аляксандру прызначылі чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

22.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў Віцебскай вобласці раённыя выбарчыя камісіі правялі пасяджэнні, на якіх была вызначана колькасць подпісаў выбаршчыкаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Усе камісіі скарысталіся формулай: каб зарэгістравацца, кандыдатам неабходна сабраць 1% ад колькасці выбаршчыкаў, якія пражываюць у акрузе, але не менш за 10 подпісаў.

22.12.2023 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 Першае пасяджэнне раённай камісіі ў Краснаполлі MAYDAY паведамляе, што ўдалося даведацца, хто ўвайшоў у выбарчую камісію ў Краснаполлі Магілёўскай вобласці. Гэта прадстаўнікі ўлады, лясгаса і дзіцячага садка. Большасць з іх ужо былі ў выбаркамах.

22.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі Ірына Сапрыгіна Праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра затрыманне 57-гадовай Ірыны Сапрыгінай. Гэта адбылося 30 кастрычніка 2023 года ў Мазыры, дзе яна жыве. Да жанчыны прыехалі людзі ў масках, правялі ператрус, а затым затрымалі яе па крымінальнай справе ў межах артыкула 368 КК (абраза Лукашэнкі). Спачатку Ірына знаходзілася ў ІЧУ на Акрэсціна некалькі дзён, затым яе перавялі ў Жодзіна, аднак цяпер месцазнаходжанне жанчыны невядомае: яе павінны былі перавесці ў СІЗА горада Гомеля, аднак там кажуць, што яе няма.

22.12.2023 Тэгі: грамадства, ціск, правы працоўных Палітычна матываваныя звальненні праз непрацягненне працоўнага кантракта і забарона права на прафесію праз існаванне пэўных спісаў, і ціск на тых, хто у прафесіі застаецца — з такім сутыкаюцца беларусы, якія удзельнічалі ў акцыях салідарнасці 2020 года. Дзве выкладчыцы адной з беларускіх ВНУ распавялі "Вясне" пра свой досвед — у мэтах бяспекі, іх імёны змененыя.

22.12.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, валанцёры На тым тыдні супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі масава прыйшлі з ператрусамі і праверкамі да былых незалежных назіральнікаў і назіральніц на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. У панядзелак, 11 снежня, прыйшлі таксама па месцы рэгістрацыі да 23-гадовага Арцёма Канановіча з Мінску. На прэзідэнцкіх выбарах ён назіраў ад "Таварыства беларускай мовы", але супрацоўнікаў КДБ цікавала сувязь з Праваабарончым цэнтрам "Вясна". Арцём распавёў пра гэта.