08.01.2024 Тэгі: АБСЕ, выбары-2024 У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ заявілі, што рашэнне беларускіх уладаў не запрашаць назіральнікаў ад АБСЕ на выбары супярэчыць міжнародным абавязацельствам Мінска і інтарэсам народа Беларусі. Кіраўнікі абодвух інстытутаў выказалі "глыбокае шкадаванне" і "занепакоенасць" з-за таго факту, што ўлады Беларусі вырашылі не запрашаць у краіну назіральнікаў ад АБСЕ на парламенцкія выбары, якія адбудзяцца 25 лютага.

08.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў рэгіёне працягваюцца этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў. У гэты час дзейныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалі масава выступаць у мясцовых СМІ. Усю гэтую актыўнасць можна расцаніць як прыхаваную незаконную агітацыю ў перыяд рэгістрацыі.

08.01.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-8 студзеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

08.01.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота "Белапан" Беларусь не будзе запрашаць назіральнікаў АБСЕ на парламенцкія выбары*. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас. Раней Ігар Карпенка заяўляў, што ЦВК акрэдытуе назіральнікаў АБСЕ, калі іх запросяць на выбары ў Беларусі.

08.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Ад Гродзенскай вобласці ў Палату прадстаўнікоў па 13 выбарчых акругах зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выключна прадстаўнікоў чынавенства і наменклатуры. Такім чынам ужо зараз можна назваць усіх будучых “абраных дэпутатаў”.

08.01.2024 Тэгі: выбары-2024Аляксандр Рагачук. У склад 213 тэрытарыяльных і 16 акруговых выбарчых камісій  на Берасцейшчыне праўладнымі прафсаюзнымі органамі вылучаны і ўключаны 313 прадстаўнікоў (46,6% ад усіх грамадскіх аб'яднанняў). У гарадскіх і сельскіх выбаркамах вылучэнцы прафсаюзаў займаюць больш за 50%.  

08.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Барыс Вітко. Фота з сацыяльных сетак. Брэсцкі абласны суд 8 студзеня пасля перапынку працягвае разгляд крымінальнай справы 68-гадовага жыхара Ляхавіч Барыса Вітко, які раней быў асуджаны за абразу суддзі паводле арт. 391 КК. 20 студзеня 2023 года суд Ляхавіцкага раёна прызнаў яго вінаватым і прысудзіў два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

07.01.2024 Тэгі: выбары-2024Кацярына Зянкевіч у Светлагорску Cтаршыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч 5 студзеня нечакана прыехала ў Светлагорск. Як паведамляюць “Светлагорскія навіны”, яна сустрэлася з педагагічным калектывам сярэдняй школы №12, нягледзячы нават на калядныя вакацыі.

06.01.2024 Тэгі: выбары-2024 “Калінкавіцкія навіны” 5 студзеня апублікавалі адразу пяць выступаў прадстаўнікоў праўладных партый і грамадскіх аб’яднанняў пад рубрыкай “На тэму выбараў”. Пра што яны казалі жыхарам раёна?

06.01.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны, WeStandBYyou Асобы: Марфа РабковаАгнешка Бругер і Марфа Рабкова. Калаж spring96.org Сёння ў каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" Марфы Рабковай дзень народзінаў. Ужо чацвёрты дзень народзінаў запар яна сустракае ў зняволенні. Марфе спаўняецца 29 гадоў.