- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: грамадства, ААН, аналітыка, дапамога Юрыдычная служба "Вясны" і Гарачая лінія "Вясны" падвялі вынікі сваёй працы за 2023 год. Якія яны?
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: выбары-2024 У Мінску зарэгістраваныя 50 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і 132 — па вылучэнні ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, паведаміў на брыфінгу ў Мінгарвыканкаме старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчаковіч.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў розных установах Полацку цягам арошніх двух тыдняў адбываюцца сустрэчы з дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Святланай Адзінцовай. Гэтыя сустрэчы назвалі "Школай падвышэння палітычнай пісьменнасці", і прысвечаныя яны лютаўскім выбарам.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: суды, смяротнае пакаранне У Вярхоўным судзе 9 студзеня разгледзелі апеляцыйныя скаргі асуджанага да смяротнага пакарання случака Аляксандра Таратуты і ягонай жонкі грамадзянкі Расіі Анастасіі, якой прызначылі 25 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, а таксама іх абаронцаў. Сямейную пару са Слуцку абвінавацілі ў забойстве іх трохгадовага дзіцяці. Мужчыну асабіста прывезлі на суд, жанчыну — не. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Гурава пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Аляксандра Таратуту чакае расстрэл.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 студзеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм У Гомельскім абласным судзе з доўгімі перапынкамі працягваецца суд над 54-гадовым Алегам Кацапавым, якога абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса “экстрэмісцкай” накіраванасці. Судовы працэс пачаўся яшчэ 24 лістапада 2023 года і доўжыцца па сённяшні дзень.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка У снежні Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягваў фіксаваць развіццё больш чым трохгадовай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. За апошні месяц 2023 года, паводле папярэдніх звестак, крымінальныя рэпрэсіі ўжытыя супраць прыкладна 161 чалавека. У рэгіянальным разрэзе гэтыя лічбы выглядаюць наступным чынам: Мінск – 105 чалавек, Гомельская вобласць – 16; Брэсцкая вобласць – дзевяць; Гродзенская вобласць – 10; Мінская вобласць – 13; Магілёўская вобласць – пяць; Віцебская вобласць – тры. Праваабаронцам "Вясны" ўдалося атрымаць 18 прысудаў па палітычных матывах: 13 – у дачыненні да мужчын, пяць – жанчын. Суды над сваякамі, пераслед за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, новыя суды над палітвязнямі – распавядаем пра асаблівасці крымінальнага пераследу ў снежні 2023 года.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: выбары-2024 Рагачоўская раённая выбарчая камісія зарэгістравала 19 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў.
- Катэгорыя: Вясна
09.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Ленінскага раёна Мінска 14 снежня асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка Канстанціна Васіленку, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
08.01.2024 Тэгі: АБСЕ, выбары-2024 У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ заявілі, што рашэнне беларускіх уладаў не запрашаць назіральнікаў ад АБСЕ на выбары супярэчыць міжнародным абавязацельствам Мінска і інтарэсам народа Беларусі. Кіраўнікі абодвух інстытутаў выказалі "глыбокае шкадаванне" і "занепакоенасць" з-за таго факту, што ўлады Беларусі вырашылі не запрашаць у краіну назіральнікаў ад АБСЕ на парламенцкія выбары, якія адбудзяцца 25 лютага.