25.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Вядомаму рэпетытару і выкладчыку Яўгену Лівянту, старэйшай дачцэ Ганне і зяцю Мікіце Дразду прысудзілі па тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Ягонай жонцы Юліі Лівянт, малодшай дачцэ-студэнтцы Галіне Лівянт і суўладальніку цэнтру "100 балаў" Аляксею Іванову асудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі», а Аляксандру Энсайн — на паўтара года "хатняй хіміі".

25.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Артур Хлус. У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 25 траўня аднавіўся разгляд крымінальнай справы 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

25.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-25 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

24.05.2023 Тэгі: правы чалавека, аналітыка У Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе 11 траўня быў прадстаўлены даклад Маскоўскага механізму аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, які беларускія ўлады назвалі “танным шоў”. Мы спыталі юрыста ПЦ “Вясна” Паўла Сапелку пра ступень важнасці даклада, аб ролі “Вясны” у падрыхтоўцы дакумента і чым сёлетні дакумент адрозніваецца ад папярэдніх. У канцы размовы — тэкст дакладу цалкам. 

24.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Юрыдычная кансультацыя Дзмітрыя Багачэнкі. Гомельскі абласны суд 23 траўня завяршыў разгляд крымінальнай справы юрыста-прадпрымальніка Дзмітрыя Багачэнкі. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

23.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёну Мінска 30 сакавіка асудзілі Руслана Мяцельскага паводле ч. арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Воўк прызначыў Руслану два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

23.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Партызанскім судзе Мінска 26 красавіка асудзілі Дзяніса Давыдава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Супічэнка прызначыў Дзянісу тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

23.05.2023 Тэгі: пераслед, умовы ўтрымання, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.05.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, салідарнасць, валанцёры Ужо паўтара года беларусы Масквы пішуць віншаванні палітвязням Беларусі. Робяць яны гэта кожны тыдзень — і не спыняюцца. Вясна звязалася з Наталляй — прадстаўніцай дыяспары беларусаў Масквы. Адкуль бярэцца матывацыя, як яны віншуюць палітвязняў з Днём народзінаў і якія адказы атрымліваюць?

23.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Высокаўскі аграрны каледж. У Высокаўскім аграрным каледжы на Берасцейшчыне былі паказальна заключаныя пад варту двое навучэнцаў, падазраваных у знявазе дзяржаўных сімвалаў Беларусі (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). Санкцыю на затрыманне зачытаў пракурор Камянецкага раёна ў прысутнасці навучэнцаў.