- Катэгорыя: Вясна
19.05.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, гісторыі вязняў Напярэдадні Дня палітвязняў, які адбудзецца 21 траўня, "Вясна" пагаварыла са сваякамі палітзняволеных.
- Катэгорыя: Вясна
19.05.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, правы чалавека ва Украіне 18 мая ў Вільні на Лукішскай плошчы адкрылася выстава "Гісторыі з акупаванага Крыма". Яна прысвечана асабістым гісторыям крымскіх татар, якія зазналі рэпрэсіі пасля 2014 года — калі паўвостраў акупавала Расія.
- Катэгорыя: Вясна
19.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Брэсцкі абласны суд 18 траўня завяршыў разгляд крымінальнай справы 42 – гадовага жыхара Мінска Аляксандра Гурніка. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі пададак, абе ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 КК), заклікаў да санкцый, скіраваным на прычыненне ўрону нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361-1 КК) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).
- Катэгорыя: Вясна
19.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, заявы, рэпрэсіі Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
19.05.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18-19 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
19.05.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Леанід Судаленка З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Гэтым разам публікуем ліст паэткі і перакладчыцы Юлі Цімафеевай праваабаронцу, старшыні Гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна" Леаніду Судаленку, якога асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
18.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі, адвакатура Асобы: Павел Сапелка Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі вось ужо тры гады застаецца беспрэцэдэнтнай па маштабах рэпрэсій: штодня па палітычных матывах затрымліваюць дзясяткі чалавек, іх збіваюць, катуюць, ўтрымліваюць у нечалавечых умовах, а ў месцах несвабоды ім не аказваюць медыцынскай дапамогі і ўтрымліваюць у рэжыме "інкамунікада". На дадзены момант у краіне налічваецца больш за 1 500 палітвязняў, якія прама цяпер знаходзяцца за кратамі ў жудасных умовах і ізаляваны ад знешняга свету. Да Дня палітвязняў Беларусі юрыст "Вясны" Павел Сапелка распавёў пра адвакацыю праблем палітвязняў у сённяшніх умовах, пракаментаваў пераслед адвакатаў і пазбаўленне палітвязняў права на абарону, ацаніў дзеянні суддзі, які асудзіў да турэмнага зняволення хворага на сэрца Мікалая Клімовіча, і патлумачыў, чаму важна рознымі спосабамі выказваць сваю салідарнасць з палітвязнямі.
- Катэгорыя: Вясна
18.05.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Гэтым разам публікуем ліст паэткі і журналісткі Сабіны Брыло да каардынатаркі Валанцёрскай службы "Вясны" і праваабаронцы Марфы Рабковай, якую зняволілі амаль на 15 гадоў калоніі.
- Катэгорыя: Вясна
17.05.2023 Тэгі: рэпрэсіі, затрыманні Як паведамляе "Еўрарадыё", экс-дэпутатку і старшыню "Таварыства беларускай мовы" затрымалі на працоўным мемцы ў Акадэміі навук. Гэта адбылося 17 траўня.
- Катэгорыя: Вясна
17.05.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, ціск, заявы, рэпрэсіі Заява праваабарончай супольнасці Беларусі