- Катэгорыя: Вясна
06.05.2023 Тэгі: суды, палітвязні, умовы ўтрымання 26 красавіка з СІЗА-3 г. Гомеля былі адпраўленыя ў калоніі трое «рэйкавых партызан» са Светлагорска. Раней паведамлялася пра этапаванне толькі аднаго з іх – Алега Малчанава.
- Катэгорыя: Вясна
05.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Савецкага раёна Гомеля 2 траўня быў вынесены прысуд 71-гадоваму пенсіянеру з Нясвіжа Васілю Дземідовічу. Суддзя Аляксандр Мохараў прызнаў пенсіянера вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 Крымінальнага кодэкса (абраза суддзі) і прызначыў два з паловай гады калоніі са штрафам у памеры ў 30 базавых велічыняў. Шляхам частковага складання канчаткова яму прызначылі сем гадоў пазбаўлення волі і штрафам у памеры 4 930 рублёў. Раней палітвязня ўжо тройчы судзілі за рэпосты і каментры ў тг-канале "Карнікі Беларусі", а 5 траўня над Дземідовічам распачаўся ўжо пяты суд — яго абвінавачваюць зноў па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
05.05.2023 Тэгі: правы чалавека, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць уласнага народу дасягнулі рэкорднага ўзроўню. Таму Libereco яшчэ раз заклікае ганаровых консулаў Беларусі ў Германіі і Швейцарыі неадкладна падаць у адстаўку. Злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя ў Беларусі, павінны быць перададзеныя на разгляд спецыяльнага трыбунала.
- Катэгорыя: Вясна
03.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі Мінскі абласны суд 3 траўня агучыў прысуд па крымінальнай справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызнаў іх вінаватымі па шэрагу крымінальных артыкулаў і прысудзіў фігурантам ад 8 да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта такі прысуд запрашвала пракурорка Наталля Сакалова. Рамана Пратасевіча не ўзялі пад варту ў зале суда — ён застаецца пад хатнім арыштам. Пуцілу і Рудзіка судзілі завочна. Суд цягнуўся два з паловай месяцы, некаторыя пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.
У Мінску асудзілі па "народным" артыкуле экс-менеджарку канала "Беларусь 2" Вольгу Гладкую Дапоўнена
- Катэгорыя: Вясна
03.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы былой супрацоўніцы тэлеканала "Беларусь 2" Вольгі Гладкай. Экс-менеджарку абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
03.05.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
04.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд 4 траўня пачынае разгляд крымінальнай справы бармена бара "Кватэрнік" Глеба Вятошкіна. Яго абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
04.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, правы чалавека, рэпрэсіі Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
05.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА падлічыў колькасць маладых палітвязняў і палітвязніц (да 35 год). Іх – 659.
- Катэгорыя: Вясна
05.05.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1499 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у красавіку на волю выйшлі мінімум 16 палітвязняволеных, 11 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, а пяць чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. Інфармацыю пра некаторых вызваленых палітвязняў мы не апублічваем у мэтах бяспекі.