26.04.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24-26 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.04.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

29.04.2023 Тэгі: суды, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Камеры ў мінскім ізалятары на Акрэсціна цягам ужо амаль трох гадоў штодня папаўняюцца затрыманымі па палітычных матывах. Кожны дзень па ўсёй Беларусі затрымліваюцца дзясяткі людзей, якіх потым тыднямі ўтрымліваюць у нечалавечых умовах. Былая арыштантка правяла на Акрэсціна 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў снежні мінулага года. Дзяўчына распавяла "Вясне" пра стан праваабаронцы Насты Лойкі, пра сустрэчу Ганны Лівянт з бацькам Яўгенам у засценках ізалятара, пра сукамерніц, якіх затрымлівалі за рэпосты вершаў і песень, а таксама пра невыносныя ўмовы ўтрымання для "палітычных". 

29.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Учора, 28 красавіка, у судзе Першамайскага раёну Мінска агучаны вырак палітвязням Ганне Кавалёвай і Івану Марозаву. Кожнага з іх асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

26.04.2023 Тэгі: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч 26 красавіка 1996 года – дзень народзінаў Праваабарончага цэнтра "Вясна". У гэты дзень было жорстка разагнанае мірнае шэсце "Чарнобыльскі шлях". Міліцыя затрымала сотні чалавек. Алесь Бяляцкі, на той час дырэктар літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча, аб’яднаўся з паплечнікамі, каб дапамагаць затрыманым дэманстрантам. Так з’явілася "Вясна".

29.04.2023 Тэгі: катаванні, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў 22-гадовага берасцейца Дзяніса (імя змененае ў мэтах бяспекі) затрымалі 21 ліпеня 2020 года. Сілавікі прыйшлі да яго з-за шматлікіх графіці і надпісаў, якія ён пакінуў на гаражах, у тым ліку ў знак нязгоды з нерэгістрацыяй у якасці кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Дома ў Дзяніса яшчэ знайшлі марыхуану. У лістападзе 2020 года паводле арт. 341 і ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса хлопца асудзілі да двух гадоў зняволення, адбываць якія яго адправілі ў шклоўскую калонію № 17. Пасля вызвалення Дзяніс распавёў "Вясне" пра зняволенне падчас пратэстаў, а таксама пра катаванні і нечалавечыя ўмовы працы ў шклоўскай калоніі. 

28.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Аляксей Дужы. У судзе Савецкага раёна Мінска 28 красавіка вынесены прысуд пластычнаму хірургу Аляксею Дужаму, абвінавачанаму ў  арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

26.04.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, рэпартаж Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Андрэй Чапюк 26 красавіка 2023 года — 37 гадоў з дня Чарнобыльскай трагедыі і 27 гадоў з дня заснавання Праваабарончага цэнтра "Вясна". Таму вясноўцы зладзілі акцыю ў Вільні, у якой выкарысталі лозунгі з плакатаў "Чарнобыльскага шляху" за ўсю гісторыю яго правядзення.

28.04.2023 Тэгі: ААН, праваабаронцы, свабода слова Тамара Шчапёткіна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Камітэт па правах чалавека ААН разгледзеў звароты чатырох беларускіх журналістаў і прызнаў Беларусь вінаватай у парушэнні іх права на законнае права на збор і распаўсюд інфармацыі, замацаванае ў артыкуле 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.