03.05.2023 Тэгі: ціск, цэнзура, рэпрэсіі 3 траўня абвешчаны Сусветным днём свабоды друку. Адна са шматлікіх свабодаў, якая актыўна вынішчаецца беларускімі ўладамі. За рэалізацыю права на свабоду інфармацыі ў Беларусі ліквідуюць незалежныя медыя, на сённяшні дзень у няволі знаходзіцца 33 прадстаўнікі медыя.  

03.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Андрэй Філіпчык У судзе Маскоўскага раёна Мінска 3 траўня судзяць праграміста і адміністратара тэлеграм-чата "Па-беларуску" Андрэя Філіпчыка. Яго вінавацяць у актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па “народным” артыкуле (ч.1 арт. 342 КК).

02.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед 26 лютага на вайсковым аэрадроме Мачулішчы ў Мінскім раёне быў пашкоджаны расійскі самалёт дальняй радыёлакацыйнага выяўлення А-50, які выкарыстоўваецца для карэкціроўкі авіяўдараў узброенымі сіламі Расіі па Украіне. У той жа дзень па Беларусі пачалася хваля затрыманняў, беларусаў пачалі паглыблена даглядаць на выездзе з краіны: правяралі змесціва тэлефонаў і цікавіліся мэтамі выезду. Улады доўгі час маўчалі пра тое, што адбылося ў той дзень на вайсковым аб'екце. Праз тыдзень беларускія дзяржаўныя медыя паказалі грамадзяніна, якому прыпісалі галоўную ролю ў інцыдэнце з самалётам. На працягу месяца выйшла яшчэ пяць відэасюжэтаў, у якіх апісалі дэталі спецаперацыі па лаўленні грамадзяніна Украіны. Юрыст "Вясны" прааналізаваў сюжэты пра інцыдэнт у Мачулішчах і распавядае, што з ім не так з пункту гледжання правоў чалавека.

02.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед суд Дзяржынскага раёну Суд Дзяржынскага раёна 2 траўня вынес прысуд 37-гадоваму жыхару Фаніпаля Максіму Палуянчыку, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

02.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі 73-гадовага жыхара Слоніма Барыса Кучынскага адправілі ў калонію тэрмінам на два гады. Цяпер ён знаходзіцца ў ПК № 2 (горад Бабруйск). Гэта адбылося пасля ўзмацнення пакарання.

02.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Маскоўскага раёна Мінска. Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы былой супрацоўніцы тэлеканала "Беларусь 2" Вольгі Гладкай. Экс-менеджарку абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

02.05.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1 і 2 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

02.05.2023 Тэгі: суды, палітвязні, адвакатура У Мінскім гарадскім судзе 2 траўня пачынаюць разглядаць справу 40-гадовай адвакаткі Анастасіі Лазарэнкі. Працэс вядзе суддзя Святлана Чарапанава. Палітзняволеную судзяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за "зліў дадзеных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы", а таксама за кансультацыі пад Акрэсціна ў жніўні 2020-га. На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.

01.05.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Ленінскага раёна Магілёва 10 красавіка блогера Уладзіміра Цыгановіча асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ў дадатак да 15 гадоў зняволення. У снежні 2021 года Уладзіміра асудзілі па "справе Ціханоўскага", а пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на турэмны рэжым.

30.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У Чыгуначным раёне Гомеля 28 красавіка агучылі прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывістцы Алене Гнаук — адзін год пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Канчатковы тэрмін пакарання складае два гады і 11 месяцаў зняволення. Гэтым разам Алену абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі". Хутка яе этапуюць у СІЗА да разгляду апеляцыйнай скаргі, таму цягам гэтага перыяду яе можна падтрымліваць грашовымі пераводамі і пасылкамі.