05.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" ў красавіку фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян паводле палітычных матываў. Па наяўным дадзеным, агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваны за мінулы месяц, складае прыблізна 123 чалавекі. Праваабаронцам вядома пра не менш за 43 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 32 складаюць мужчыны, 11 — жанчыны.

04.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск Чацвёртага траўня ў Віцебскім абласным судзе пачалі разглядаць справу Валерыя Раманоўскага — былога начальніка службы паветранай выведкі. Яго абвінавачваюць паводле арт. 356 Крымінальнага кодэксу.  

04.05.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, правы чалавека, справа Вясны Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Крымінальная справа па факце яго смерці да гэтага часу не ўзбуджаная, а сітуацыя з палітычнымі зняволенымі за гэты час значна пагоршылася. Летась тэмай Дня палітвязняў была жоўтая бірка — спецыяльная метка ў калоніях, пра якую ўпершыню ў лісце распавёў Вітольд. Сёлета праваабаронцы тэмай Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі прапануюць ліст і права на ліставанне, якога беларускія ўлады пазбавілі сотні палітычных зняволеных. "Вясна" заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да іх праблемаў і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў вызвалення ўсіх палітзняволеных. 

04.05.2023 Тэгі: правы чалавека Крымінальны пераслед застаецца самай распаўсюджанай формай палітычна матываваных рэпрэсій. На 30 красавіка 2023 года ў Беларусі налічвалася 1 495 палітычных вязняў. За красавік палітычнымі зняволенымі былі прызнаны 62 чалавекі. 

04.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, гісторыі вязняў У 2022 годзе 18-гадовага Кірыла Кятурку з Гродна адлічылі з каледжу падчас яго зняволення і асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" за каментары і ўдзел у Маршы. Пра свае тры месяцы ў гродзенскай турме год таму ён распавядаў "Вясне". Праз амаль год хлопцу хацелі змяніць "хатнюю хімію" на калонію, але ён паспеў з'ехаць з Беларусі. Знаходзячыся ў бяспецы, Кірыл распавёў "Вясне" пра год "хатняй хіміі" ў Гродна і ўзмацненне пакарання.

04.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Глеб Веташкін Гомельскі абласны суд 4 траўня пачынае разгляд крымінальнагй справы бармена бара "Кватэрнік" Глеба Веташкіна. Яго абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

03.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Пінскага раёна і горада Пінска 28 красавіка асудзілі 17-гадовага Кірыла Граноўскага паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Бычыла прызначыў Кірылу два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

03.05.2023 У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

03.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі Мінскі абласны суд 3 траўня агучыў прысуд па крымінальнай справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызнаў іх вінаватымі па шэрагу крымінальных артыкулаў і прысудзіў фігурантам ад 8 да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта такі прысуд запрашвала пракурорка Наталля Сакалова. Рамана Пратасевіча ўзялі пад варту ў зале суда. Пуцілу і Рудзіка судзілі завочна. Суд цягнуўся два з паловай месяцы, некаторыя пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.

03.05.2023 Тэгі: ціск, цэнзура, рэпрэсіі 3 траўня абвешчаны Сусветным днём свабоды друку. Гэта адна са шматлікіх свабодаў, якая актыўна вынішчаецца беларускімі ўладамі. За рэалізацыю права на свабоду інфармацыі ў Беларусі ліквідуюць незалежныя медыя, па палітычных матывах утрымліваюць 33 прадстаўнікі медыя.