26.04.2023 Тэгі: праваабаронцы, пераслед, справа Вясны Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі і Уладзімір Лабковіч Ад моманту свайго стварэння ў 1996 годзе праваабарончая арганізацыя “Вясна 96”, а затым і праваабарончы цэнтр “Вясна”, метадычна і бязлітасна пераследваліся беларускімі ўладамі за сваю легітымную дзейнасць. Праз крымінальны пераслед, затрыманні, збіццё, ператрусы, арышты і штрафы, блакаванне інфармацыйных рэсурсаў, запалохванні неаднаразова прайшлі многія сябры арганізацыі. Поўны пералік фактаў пераследу заняў бы не адну сотню старонак. Аднак найбольш часта “маланка праўладнага гневу” трапляла ў найвышэйшыя кропкі арганізацыі – яе кіраўніка Алеся Бяляцкага, сябраў рады арганізацыі і кіраўнікоў рэгіянальных філій. Прыводзім хроніку пераследу праваабаронцаў "Вясны" за 27 гадоў дзейнасці арганізацыі.

28.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, адвакатура У Мінскім гарадскім судзе 10 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму адвакату Аляксандру Данілевічу — 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская па запыце пракуроркі Таццяны Цыбулі. Адваката абвінавацілі ў "пасобніцтве ў закліках да санкцый" спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну, якіх завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Так кваліфікавалі яго адвакацкія парады, падрыхтоўку стачкамам зваротаў, а таксама інтэрв'ю "экстрэмісцкаму інтэрнэт-рэсурсу". Аляксандр віну не прызнаў і настойваў, што выконваў свае прафесійныя абавязкі. "Вясна" распавядае, што казаў адвакат на працэсе.

28.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27-28 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

28.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 26 красавіка асудзілі палітзняволенага Яўгена Эміліта паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Іна Сівец прызначыла Яўгену тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). 

27.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 23 студзеня асудзілі Аляксея Дзям’янчыка паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Серакова прызначыла Аляксею два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).

27.04.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, падкаст Праваабарончы цэнтр "Вясна" паўстаў 26 красавіка 1996 года. За 27 год існавання да яго далучаліся ўсё новыя людзі, але хто яны і чаму яны абралі шлях праваабароны? Як яны трапілі ў "Вясну" і кім былі да яе? Праз што прыйшлося прайсці?

27.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Ілюстрацыйнае фота spring96.org У судзе Смаргонскага раёна 26 красавіка адбыўся суд па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі над мясцовым жыхаром і ўраджэнцам Расіі Юрыем Краўчанкам. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Алянцэвіч.

27.04.2023 Тэгі: акцыі, грамадства Сёлетняе традыцыйнае шэсце “Чарнобыльскі шлях” у 37-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло ў польскай сталіцы пад лозунгам “Не ядзернай зброі ў Беларусі”.

26.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Дзмітрый Юртаеў. Мінскі гарадскі суд 26 красавіка працягваў разгляд крымінальнай справы паэта і выкладчыка прыватнай школы "Смарт Скул" Дзмітрыя Юртаева. Яго вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК).

26.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі Стала вядома, што трэцяга красавіка 2023 году ў судзе Маскоўскага раёну Мінску агучылі вырак Дзмітрыю Лебедзеву. Суддзя Таццяна Пірожнікава прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 149 (Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэксу і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).