18.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Андрэй Трызубаў. У Кастрычніцкім судзе Мінска 17 красавіка вынесены прысуд 52-гадоваму актору тэатральна-музычнага калектыву «Гузікі» Андрэю Трызубаву. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

18.04.2023 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Кожны дзень у Беларусі ў так званых сталыпінскіх вагонах пад канвоем са зброяй і сабакамі этапуюць са следчых ізалятараў у калоніі дзясяткі зняволеных. Іх перавозяць у спецыяльным вагоне, дзе купэ абсталяваны пад камеры: краты замест вокнаў і няма столікаў. Палітвязняў, як правіла, пры гэтым заўсёды перавозяць у кайданках. "Вясна" папрасіла былых палітвязняў Віталя Жука і Вольгу Класкоўскую распавесці пра іх этапы, а таксама пра іх сустрэчу 8 снежня 2021 года, калі яны апынуліся ў адным вагоне ў суседніх купэ "сталыпіна".

18.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Андрэй Пуканаў. У Гомельскім раённым судзе 18 красавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы праваслаўнага верніка і бакалаўра багаслоўя Андрэя Пуканава. Яго абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса.

17.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Уладзіслаў Купрыянаў. Гомельскі абласны суд 13 красавіка завяршыў разгляд крымінальнай справы 34-гадовага жыхара Магілёва Уладзіслава Купрыянава. Яго абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы, здзейсненай групай асоб паводле ч. 3 арт 130 Крымінальнага кодэкса.

17.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі Напрыканцы студзеня ў Ленінскім судзе Гродна пачаўся разгляд трэцяй крымінальнай справы супраць баранавіцкага актывіста Уладзіміра Гундара. Яго абвінавацілі ў абразе пракуроркі Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачванне па "справе Аўтуховіча". Суддзя Алена Пятрова 17 красавіка прызнала палітвязня вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і прызначыла яму яшчэ два з паловай гады пазбаўлення волі — менавіта столькі і прасіў пракурор. Шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Гундара асудзілі да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

16.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, катаванні, гісторыі вязняў Нядаўна ў Гародні да пяці гадоў калоніі асудзілі палітзняволенага былога мытніка Мікалая Куляшова. Яго асудзілі за тое, што ён нібыта дапамагаў жадаючым эвакуявацца з Беларусі ў Літву. З ім асудзілі таксама былую палітзняволеную і студэнта. Справу разглядалі амаль месяц у закрытым рэжыме. Праваабаронцам стала вядома, што неўзабаве пасля затрымання Мікалая ў верасні мінулага года супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 20-гадовага сына Івана. Яго катавалі, трымалі пад вартай у СІЗА, знялі ў прапагандысцкім фільме БТ і асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Іван, апынуўшыся ў бяспецы, распавёў "Вясне" пра збіццё ў КДБ, ціск супрацоўнікаў і дзве крымінальныя справы ў сям'і. Таксама публікуем вытрымкі з дзённіка ў СІЗА-1 былога палітвязня.

17.04.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-17 красавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

17.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Пухавіцкага раёна 31 сакавіка асудзілі Аллу Высоцкую паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сяргей Васілеўскі прызначыў Але адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі і штраф 1110 беларускіх рублёў.

14.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя, экстрэмізм Андрэй Сцепанькоў. У Гомельскім абласным судзе прызначаная дата разгляду новай крымінальнай справы, узбуджанай супраць палітзняволенага жыхара пасёлка Ільіч Рагачоўскага раёна Андрэя Сцепанькова.

14.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Пінскага раёна і горада Пінска. У судзе Пінскага раёна і горада Пінска 10 красавіка ў закрытым рэжыме вынесены прысуд 40-гадоваму Алегу Стасюку.