07.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Валерый Цапкала Мінскі абласны суд 7 красавіка ў парадку спецыяльнай вытворчасці завяршыў разгляд крымінальнай справы аднаго з кандыдатаў на прэзідэнты пад час выбарчай кампаніі 2020 года, былога дыпламата, ініцыятара і стваральніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы. Абвінавачаны па 12 крымінальных артыкулах Цапкала ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2020 года разам з дзецьмі таемна пакінуў Беларусь, таму суд над ім будзе праходзіць завочна.

07.04.2023 Тэгі: пераслед, свабода слова, рэпрэсіі, даклады Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае на прэзентацыю новага дакладу арганізацыі “Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам”. Мерапрыемства адбудзецца ў аўторак 11 красавіка ў 14.00 у Вільні (Беларускі дом, Vilniaus g. 20, другі паверх).

07.04.2023 Тэгі: суды, палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі У судзе Рэчыцкага раёна 7 красавіка агучылі чарговы прысуд палітзняволенай Вікторыі Кульшы паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Станіслаў Іванюценка прызначыў жанчыне яшчэ год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі. Раней Вікторыю ўжо двойчы судзілі па крымінальных справах, у тым ліку за "непадпарадкаванне адміністрацыі гомльскай калоніі". За паўгода ў рэчыцкай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА, а нядаўна яе змясцілі ў ПКТ на шэсць месяцаў. 

07.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 31 сакавіка асудзілі Аляксандра Тучкова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Крашкіна прызначыла Аляксандру два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

07.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Андрэй Дзмітрыеў у судзе. Суд Маскоўскага раёна Мінска 6 красавіка разгледзеў крымінальную справу сустаршыні аб'яднання "Говори правду" і былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева. Палітыка абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

06.04.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Канстанцін Залатых. Фота: БАЖ У Мінскім гарадскім судзе 6 красавіка вынесены прысуд палітзняволенаму дырэктару газеты “Беларусы і рынак” Канстанціну Залатых.

07.04.2023 Тэгі: ціск, катаванні, пенітэнцыярная сістэма "Прэс-хатай" называюць наўмысна створаныя адміністрацыяй следчага ізалятара невыносныя ўмовы ў зняволенні, калі сукамернікі, якія супрацоўнічаюць з ёй, выбіваюць прызнальныя паказанні. Былыя зняволеныя распавялі праваабаронцам, што ў СІЗА-1 "прэс-хатай" называюць камеру № 98, дзе ўтрымліваецца Расціслаў Светчыкаў па мянушцы "Слон", якога больш за два гады таму асудзілі за саўдзел у забойстве на 23 гады. "Вясна" сабрала сведчанні былых зняволеных СІЗА-1.

06.04.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, вайна ва Украіне Скрыншот з відэасюжэта МУС У Мінскім гарадскім судзе 6 красавіка вынеслі прысуд па "справе сцягоў". У сярэдзіне верасня 2022 года сілавікі затрымалі пяць мінчукоў за тое, што яны вывесілі вялікія нацынальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску. Гэта Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор і Кацярына Зарэцкая. Супраць іх узбудзілі крымінальную справу за "злоснае хуліганства", але праз два тыдні пасля іх затрымання МУС прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" канал у дадатку Zello, праз які камунікавалі мінчукі пры арганізацыі акцыі.У выніку справу перакваліфікавалі на ч. 3 арт. 361–1 (стварэнне або ўдзел у "экстрэмісцкім фармаванні") і ч. 2 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Дзіна Кучук прызначыла ім да пяці гадоў калоніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

06.04.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1487 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у сакавіку на волю выйшлі мінімум 17 палітвязняволеных, 12 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, а пяць чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

06.04.2023 Тэгі: грамадства, ААН, правы чалавека, аналітыка, рэпрэсіі 17 сакавіка Офіс Упраўлення Вярхоўнага Камісара па правах чалавека ААН апублікаваў даклад "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх". У ім упершыню гучыць фармулёўка "Некаторыя з парушэнняў могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці". Разам з праваабаронцамі тлумачым, у чым важнасць гэтай фармулёўкі і якое значэнне яна мае.