31.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 4 красавіка пачнецца суд над мясцовым жыхарам Вадзімам Няхаем. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-3 (публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення незаконных сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі або пікетавання альбо ўцягванне асоб ва ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах). Што характэрна, па апошнім артыкуле Крымінальнага кодэкса ў Беларусі да гэтага нікога не судзілі. Разбіраемся з юрыстам, што гэта за артыкул і чаму ўлады яго раней не ўжывалі.

31.03.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

31.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, гісторыі вязняў Аднаго з арганізатараў вядомага маштабнага велакарнавалу "Viva Ровар" і намесніка дырэктара Мінскай роварнай супольнасці Максіма Пучынскага затрымалі 29 лістапада 2022 года. Адразу яго асудзілі на 11 сутак за "дробнае хуліганства" ў РУУС, куды яго прывезлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа пасля ператрусу. Пасля арышту супраць актывіста распачалі крымінальную справу за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года за тое, што, як кажа Максім, ён выйшаў пагуляць. Каля трох месяцаў яго ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА-1 і ў выніку ў пачатку сакавіка асудзілі да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі". Праз тры дні пасля суда Максім пакінуў Беларусь. Апынуўшыся ў бяспецы, былы палітвязень распавёў "Вясне" пра сваё затрыманне людзьмі ў цывільным, "суткі" на Акрэсціна, побыт на Валадарцы і падтрымку людзей у зняволенні і з волі.

31.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі  У Мінскім гарадскім судзе 31 сакавіка паводле ч. 2 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) пачалі судзіць IT-спецыяліста Руслана Завадзіча. Па інфармацыі праваабаронцаў, яму інкрымінуюць два данаты ў By_Help у жніўні 2020 года на агульную суму каля 50 даляраў, а таксама данат Валеру Цапкалу на суму каля 25 даляраў у 2021 годзе. Справу разглядае суддзя Жанна Брысіна.

30.03.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, прымусовая праца, гісторыі вязняў Дзмітрый Максімчык раней жыў у Баранавічах і працаваў кіраўніком мясцовага аддзялення аднаго з банкаў. Цяпер Дзмітрый жыве ў Вільне — туды ён збег з папраўчай установы адкрытага тыпу (т.зв. “хіміі”). Там Дзмітрый стварыў школу, пра якую задумваўся яшчэ падчас свайго зняволення. “Вясна” распавядае гісторыю былога палітзняволенага Дзмітрыя Максімчыка: як да яго прыйшлі за фота, як паверыў дзяржаўнаму адвакату і як зацягнуўся суд праз рэферэндум, як святкаваў Новы год у СІЗА і як сустрэў навіны пра вайну, як трапіў пад зачыстку “хімікаў” і якія перашкоды былі на шляху да волі.

30.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі Дзясяткі тысяч беларусаў з 2020 года прайшлі праз жахлівыя рэпрэсіі, якія да гэтага часу штодзённа ладзяць улады. Тысячы людзей былі асуджаныя ў межах крымінальных справаў. Але часам пераслед пасля суда не сканчваецца — на людзей працягваюць аказваць ціск у месцах зняволення і падчас адбыцця "хатняй хіміі". Адным з метадаў ціску з'яўляецца ўзбуджэнне новых крымінальных справаў супраць ужо асуджаных. Вядома, што з 2020 года мінімум 88-мі беларусам дадалі новыя тэрміны паводле "палітычных" артыкулаў. Таму для некаторых палітзняволеных дата выхаду з месцаў несвабоды перастае быць надзеяй на вольнае жыццё. "Вясна" прааналізавала крымінальны пераслед палітвязняў па новых справах і распавядае, паводле якіх артыкулаў беларусам па некалькі разоў дадаюць тэрміны.

30.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, скаргі Таццяна Курыліна Больш за тры месяцы Гомельскі абласны суд разглядаў у закрытым рэжыме крымінальную справу 49-гадовай адміністратаркі пратэсных чатаў Таццяны Курылінай.

30.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім абласным судзе 17 лютага агучылі прысуд 36-гадоваму былому супрацоўніку банка "БелВЭБ" Васілю Ермакову — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнегага рэжыму. Яго судзілі па так званай "справе Чорнай кнігі Беларусі" і абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютэрнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватнага жыцця і персанальных дадзеных). Справу разглядала суддзя Алена Міснік. 

30.03.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.