24.03.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23-24 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

24.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 23 сакавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму Глебу Юр’еву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Юлія Інчына.

24.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёна 23 сакавіка вынеслі прысуд Марыне Ляхновіч паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў.

24.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Максім Аўчарэнка. Суд Пухавіцкага раёна 2 сакавіка вынес прысуд 24-гадоваму жыхару Мар’най Горкі Максіму Аўчарэнку па справе прапаганды і публічнаму дэманстраванню нацыстскай сімволікі і атрыбутыкі (арт. 341-1 Крымінальнага кодэкса).

24.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск 23 сакавіка ў судзе Ваўкавыску і Ваўкавыскага раёну палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава асудзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" на 11 месяцаў калоніі.

24.03.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір ЛабковічАмерыканская асацыяцыя адвакатаў (ABA) Амерыканская асацыяцыя адвакатаў накіравала ў Мінскі гарадскі суд сваё экспертнае заключэнне на несправядлівы і незаконны прысуд тром праваабаронцам “Вясны” – Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу, якія асудзілі на дзесяць, дзевяць і сем гадоў зняволення адпаведна.

24.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя, экстрэмізм Канстанцін Залатых. Фота: БАЖ. У Мінскім гарадскім судзе 24 сакавіка пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага дырэктара газеты “Беларусы і рынак” Канстанціна Залатых.

23.03.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Праваабаронцам ПЦ "Вясна" стала вядома пра новыя выпадкі рэпрэсій і бесчалавечных адносінаў адміністрацыі калоніі да зняволеных.

23.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна 27 лютага асудзілі Уладзіміра Веразубава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Уладзіміру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

23.03.2023 Тэгі: грамадства, ААН, палітвязні, палітыка, праваабаронцы, правы чалавека, даклады Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч "Вусная заява ў межах інтэрактыўнага дыялогу з экспертамі УВКПЧ па Беларусі падчас 52-й сесіі Савета ААН па правах чалавека" прайшла ў Жэневе. На ёй падалі даклад па Беларусі, а таксама выступілі зацікаўленыя краіны, дэлегацыя Беларусі і НДА. "Вясна" распавядае, што яны казалі.