- Катэгорыя: Вясна
21.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска 17 лютага асудзілі Аляксея Камароўскага паводле арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), арт. 365 (Умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Жуковіч прызначыла Аляксею чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і кампенсацыю маральнай шкоды міліцыянту памерам 3000 рублёў.
- Катэгорыя: Вясна
21.03.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
21.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Гомельскі абласны суд 21 сакавіка пачынае разгляд крымінальнай справы 61-гадовага барда і музыканта Аляксея Ільінчыка. Доўгі час было невядома – у чым канкрэтна абвінавачваюць гамяльчука. Канчаткова яму прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч.2 арт. 367), абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт 130 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
21.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі мітынгу і шэсця працаўнікоў МТЗ ў жніўні 2020 года. Усіх іх абвінавачваюць па “народным” артыкуле – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342). Чарговы прысуд вынесены Антону Сцяпанаву судом Ленінскага раёна Мінска 30 студзеня.
- Катэгорыя: Вясна
20.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру падчас знаходжання ў СІЗА-1. На ўрачыстай цырымоніі ў Осла прысутнічала яго жонка: Наталля Пінчук сказала прамову, прысвечаную шматгадовай барацьбе свайго мужа за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека. Фактычна, менавіта за гэтую мірную праваабарончую дзейнасць 3 сакавіка вясноўцам прызначылі вялікія тэрміны: Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў, Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У інтэрв'ю DW Наталля Пінчук распавяла пра вайну і рэпрэсіі, пра Нобелеўскую прэмію і суды над вясноўцамі, пра салідарнасць і цяперашняе жыццё.
- Катэгорыя: Вясна
20.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Гомельскі абласны суд завяршыў у закрытым рэжыме 14 сакавіка разгляд крымінальнай справы Аляксандра Румко, абвінавачанага ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч.2 арт. 367), рэабілітацыі нацызма (ч.1 арт. 130-1) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130).
- Катэгорыя: Вясна
20.03.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18-20 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.03.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
17.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі 17 сакавіка 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд палітзняволеным Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай, паведамляе "Еўрарадыё". Іх асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму кожную.
- Катэгорыя: Вясна
17.03.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, гісторыі вязняў У Беларусі сёння налічваецца ўжо амаль 1500 палітычных зняволеных. Але гэта далёка не поўная карціна тых, хто ў нашай краіне трапляе пад палітычны пераслед і рэпрэсіі. Праз запалоханасць і пагрозы беларусы менш паведамляюць і распавядаюць гісторыі пераследу. Паразмаўлялі з былымі палітвязнямі і праваабаронцай "Вясны" Наталляй Сацункевіч пра тое, што (не) дае статус палітвязня, ці варта апублічваць факты пераследу і на што гэта ўплывае.