- Катэгорыя: Вясна
23.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Гарадскім судзе Мінска 23 сакавіка асудзілі палітзняволенага Генадзя Мажэйку паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла Генадзю тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
23.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Маскоўскага раёна Мінска 5 красавіка пачне разгляд крымінальнай справы сустаршыні аб'яднання "Говори правду" і былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Дзмітрыева. Палітыка абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
23.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Жлобінскім раённым судзе працягваецца судовы канвеер па крымінальных справах, узбуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту, якія адбываліся 9 і 10 жніўня 2020 года. 6 сакавіка судзілі Таццяну Дземчанку за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
22.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
22.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскгаа раёна Мінска 23 лютага асудзілі Сяргея Саўкіна паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Сяргею адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
22.03.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Еўрапейскія парламентарыі прымаюць удзел у кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”. Сімвалічныя “хросныя” цяпер ёсць у палітзняволеных Мікалая Бібліса, Андрэя Будая, Ірыны Абдукерынай, Юліі Юргілевіч, Дзяніса Хазея, Аляксандра Мацеюка, Максіма Баса і Уладзіслава Плюшчава.
- Катэгорыя: Вясна
22.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, дыфамацыя Стала вядома, што 20 снежня 2022 году ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска вынесены прысуд Дзмітрыю Герасімовічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
22.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні Колішніх удзельнікаў "Еўрабачання" палітзняволеных спевакоў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных, а таксама іх маці Вольгу Крайко асудзілі на 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Бацьку хлопцаў Юрыю Каракіну прысудзілі тры гады "хатняй хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
22.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Астравецкага раёна 16 сакавіка асудзілі Паўла Дубава паводле арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Багдановіч прызначыў Паўлу адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
22.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм У Віцебскім абласным судзе прызначаная дата разгляду крымінальнай справы 27-гадовага жыхара Оршы Яраслава Казакевіча, абвінавачанага ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе шасці гадоў пазбаўлення волі.