- Катэгорыя: Вясна
17.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, дыфамацыя 10 сакавіка 2023 года ў судзе Кобрынскага раёну і Кобрына вынеслі прысуд 38-гадоваму жыхару вёскі Гарадзечна Пружанскага раёну Дзмітрыю Лагуну. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу ("здзек з дзяржаўных сімвалаў") і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
17.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Гродна 17 сакавіка вынеслі прысуд Людмілу Мазуркевіч і Наталлю Антонаву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
17.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродзенскім абласным судзе 2 сакавіка асудзілі палітзняволенага былога інспектара крымінальна-выканаўчай сістэмы мясцовага РАУС Андрэя Шкляра. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 407 (разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння). Суддзя Васіль Скок прызначыў яму 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў.
- Катэгорыя: Вясна
17.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі У Мінскім гарадскім судзе 17 студзеня агучылі прысуд па справе найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY: былой галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Рашэнне па справе прымала суддзя Валянціна Зянькевіч.Суд у закрытым рэжыме цягнуўся больш за два месяцы — агулам прайшло 37 пасяджэнняў.
- Катэгорыя: Вясна
17.03.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
17.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Глыбоцкага раёна 20 снежня 2022 года асудзілі Аляксея Азарку паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Тарасевіч прызначыў Аляксею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў). 7 сакавіка 2023 года Віцебскі абласны суд узмацніў прысуд пасля апеляцыйнага пратэста пракурора.
Палітзняволеных Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі кожную
- Катэгорыя: Вясна
17.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі 17 сакавіка 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе вынесены прысуд палітзняволеным Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай, паведамляе "Еўрарадыё". Іх асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму кожную. У залежнасці ад ролі кожнай іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 357 (дапамаганне дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
- Катэгорыя: Вясна
16.03.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Аляксандра (імя зменена) адсядзела на "Валадарцы" (СІЗА-1) па палітычнаму крымінальнаму артыкулу з траўня па чэрвень 2022 года. "Вясна" запісала тры незвычайных успаміны дзяўчыны пра сваё зняволенне. Аповед прыводзіцца ад першай асобы.
- Катэгорыя: Вясна
16.03.2023 Тэгі: праваабаронцы, правы зняволеных, справа Вясны Асобы: Марфа Рабкова Палітзняволеную каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову, асуджаную да 14 гадоў і дзевяць месяцаў калоніі, днямі этапавалі ў жаночую калонію. Да гэтага два з паловай гады яе ўтрымлівалі ў следчым ізалятары № 1 у Мінску. За гэты час у 28-гадовай дзяўчыны сур'ёзна пагоршылася здароўе і яна мае патрэбу ў добрым абследванні і лячэнні. Надзея застаецца на тое, што цяпер гэта адбудзецца ў калоніі. Былая сукамерніца Марфы экскурсаводка Валерыя Чарнаморцава распавяла "Вясне" падрабязней пра здароўе нашай каляжанкі.
- Катэгорыя: Вясна
16.03.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.