13.03.2023 Тэгі: грамадства, ціск, рэпрэсіі Хваля рэпрэсій за данаты ў Facebook толькі пачалася, і пакуль незразумела, да чаго тая ці іншая стратэгія паводзінаў прыводзіць на практыцы. Тым не менш, Гарачая Лінія @ViasnaSOS і юрысткі "Вясны" кожны дзень атрымліваюць пытанні пра тое, што рабіць і як сябе засцерагчы. Тут вы ўбачыце адказы на іх.

12.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Максім Пучынскі. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 сакавіка вынесны прысуд палітзняволенаму намесніку дырэктара Мінскага роварнага таварыства Максіму Пучынскаму, абвінавачанаму ў актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

10.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім абласным судзе 10 сакавіка асудзілі палітзняволенную Наталлю Дуліну паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла Наталлі тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.

10.03.2023 Тэгі: грамадства, карткі, экстрэмізм З 18 лістапада 2021 года ў Беларусі Камітэт дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных справаў прызналі больш за 120 "экстрэмісцкіх фармаванняў". Гэта тэлеграм-каналы і чаты, незалежныя СМІ, грамадскія аб'яднанні, полк Кастуся Каліноўскага і нават музыкальны гурт. З Юрыдычнай службай "Вясны" адказваем на актуальныя пытанні пра "экстрэмісцкія фармаванні".

10.03.2023 Тэгі: пераслед, ціск, аналітыка, рэпрэсіі Праваабарончая арганізацыя “Lawtrend” прадставіла агляд сітуацыі са свабодай асацыяцый і палажэннем арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС) за 2022 год. У дакуменце разглядаецца новае заканадаўчае рэгуляванне арганізацый, змены ў  заканадаўстве аб АГС, а таксама правапрымяняльная практыка. Разглядаецца ўмяшальніцтва ў дзейнасць АГС і выкарыстанне заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам, ціск і ліквідацыя прафсаюзаў і іншых некамерцыйных арганізацый.

10.03.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-10 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, адвакатура У Мінскім гарадскім судзе 10 сакавіка распачынаецца суд над палітзняволеным адвакатам Аляксандрам Данілевічам. Яго абвінавачваюць у "пасобніцтве ў закліках да санкцый" спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну, якіх завочна асудзілі да 12 гадоў калоніі (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Так кваліфікавалі яго адвакацкія парады, падрыхтоўку стачкамам зваротаў, а таксама інтэрв'ю "экстрэмісцкаму інтэрнэт-рэсурсу". За кратамі адвакат утрымліваецца амаль 10 месяцаў. Справу палітвязня будзе разглядаць суддзя Таццяна Фалькоўская.

09.03.2023 Тэгі: ААН, палітвязні, палітыка, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны У Жэневе цяпер адбываецца 52-я сесія ААН (28 лютага – 1 красавіка 2023 года). У ёй прыняла ўдзел і праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч. Распавядаем пра тое, як у ААН гучала тэма Беларусі дзякуючы беларускім праваабаронцам.

09.03.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1456 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у лютым на волю выйшлі мінімум 20 палітвязняволеных, 17 з якіх цалкам адбылі свае тэрміны, тры чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

09.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Гомельскім абласным судзе 9 сакавіка агучылі прысуд па справе за "агентурную дзейнасць на карысць Украіны". Грамадзяніну Украіны Паўлу Купрыенку прызначылі паводле арт. 358-1 (агентурная дзейнасць) сем гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Жыхара Гомельшчыны Тараса Мачынскага абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і прысудзілі 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 32-гадовага Дзмітрыя Салавянчыка прызналі вінаватым ва "ўкрывальніцтве слядоў цяжкага злачынства" (ч. 1 арт. 405 КК) і прызначылі штраф у памеры 400 базавых велічыняў (14 800 рублёў). Такі прысуд вынес суддзя Руслан Царук. Працэс праходзіў з 14 лютага ў закрытым рэжыме.