04.03.2023 Тэгі: суды, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Пяць чалавек сваякоў, прапагандысты, поўная зала маладых хлопцаў у цывільным і закаваныя ў кайданкі за спіной рукі праваабаронцаў у клетцы. У такой атмасферы 3 сакавіка выносілі прысуд праваабаронцам" Вясны " — ад 7 да 10 гадоў калоніі. Слухач працэсу распавёў, як праходзіла апошняе паседжанне па справе "Вясны" і як праваабаронцы ўспрынялі прысуд. Публікуем яго маналог.

04.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, акцыі, праваабаронцы, салідарнасць, Amnesty International Асобы: Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч Акцыі салідарнасці ў падтрымку палітзняволеных Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча пасля і перад абвяшчэннем сябрам “Вясны” драконаўскіх прысудаў прайшлі ў многіх гарадах свету.

04.03.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, рэпартаж, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір ЛабковічАкцыя салідарнасці ў Тбілісі, 3 сакавіка 2023 года Трэцяга сакавіка ў розных кутках свету прайшлі акцыі пратэсту на знак нязгоды з жорсткімі прысудамі праваабаронцам "Вясны": Алесю Бяляцкаму – 10 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу – 9 гадоў калоніі, Уладзіміру Лабковічу – 7 гадоў калоніі, Дзмітрыю Салаўёву – 8 гадоў калоніі завочна. Увечары пасля прысуду на акцыю выйшлі беларусы Тбілісі ў Грузіі, каб выказаць сваю салідарнасць з палітзняволенымі вясноўцамі. Распавядаем і паказваем, як гэта было.

04.03.2023 Тэгі: суды, палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі На дадзены момант у папраўчай калоніі № 24 у Зарэччы ўтрымліваюцца толькі тры палітзняволеныя: Алена Маўшук, Паліна Шарэнда-Панасюк, Вікторыя Кульша. Увесь час знаходжання ў гэтай калоніі жанчын рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар, у якім, па словах былых зняволеных, нечалавечыя ўмовы ўтрымання. Палітзняволеных пазбаўляюць спатканняў, перадач, а таксама знішчаюць лісты ад сваякоў. Кульша некалькі разоў трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць ціску з боку адміністрацыі. "Вясна" распавядае, у якіх умовах утрымліваюць палізняволеных жанчын у калоніі для "рэцыдывістак", хто адказвае за ціск на іх, і як улады працягваюць пераследаваць ужо асуджаных жанчын.

04.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, адвакатура У судзе Ленінскага раёна Мінска 3 сакавіка паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) да аднаго года калоніі асудзілі палітзняволенага адваката Міхаіла Макарава. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна. За кратамі яго ўтрымліваюць амаль паўгады. 

03.03.2023 Тэгі: праваабаронцы, заявы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, заяўляем рашучы пратэст супраць абвінаваўчага прысуду ў дачыненні да лідараў і сябраў Праваабарончага цэнтра “Вясна” і выказваем сваю салідарнасць з імі і іх калегамі.

03.03.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

03.03.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны У судзе Ленінскага раёну Мінска 3 сакавіка лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, старшыню ПЦ "Вясны", праваабаронцу і літаратару Алесю Бяляцкаму прызначылі 10 гадоў калоніі. Намесніку старшыні "Вясны" Валянціну Стэфановічу - 9 гадоў калоніі. Каардынатару кампаніі "Праваабаронцы за свабодны выбары" Уладзіміру Лабковічу - 7 гадоў калоніі. 

03.03.2023 Тэгі: суды, грамадства, палітвязні, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі "вясноўцамі" прайшла ў Вільні, у дзень і час прысуду над імі. Распавядаем, што казалі яе ўдзельнікі.