24.02.2023 Тэгі: ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, затрыманні, гісторыі вязняў Паўтара года таму Васіль працягваў будаваць сваё жыццё ў Беларусі: працаваў бармэнам, развіваў бізнэс, пачаў рамонт, быў упэўнены, што хутка ажэніцца. У канцы 2021 года прыйшлі да дзяўчыны Васіля. Магчыма, менавіта таму ўсяго чацвёра супрацоўнікаў ГУБАЗІК і "без зброі нагала". Але падчас вобшуку ў тэлефоне хлопца знайшлі відэа з 9 жніўня 2020 года, якія ён вырашыў пакінуць на памяць. І галоўная мэта адразу памянялася. Васіля вывелі з кватэры ў кайданках і павезлі ў ГУБАЗіК. Наперадзе былі карцар Акрэсціна, чатыры месяцы на "Валадарцы" і прысуд у тры гады "хіміі".

24.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні, вайна ва Украіне З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расейскай ваеннай тэхнікі, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.

24.02.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 і 24 лютага лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.02.2023 Тэгі: грамадства, правы чалавека (Не)Час для інклюзіі — мерапрыемства з такой назвай зрабіла беларуская моладзевая арганізацыя “Іншыя” у Вільні, у прасторы Imaguru. Падчас яго прэзентавалі дапаможнік “Як падрыхтаваць і правесці інклюзіўнае мерапрыемства. Рэкамендацыі для арганізатарак_аў”, а таксама падыскутавалі на тэмы актуальнасці інклюзіі ў цяперашні час.

23.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя У Пінску вынесены прысуд 54-гадовай сацыяльнай працаўніцы Жанне Паўловіч. Яе прызналі вінаватай у абразе Лукашэнкі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Да прысуду яна знаходзілася на волі, аднак яе затрымлівалі раней на трое сутак у снежні 2022 году. Справу разглядзела суддзя Яўгенія Мельнік.

23.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

23.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч 3 сакавіка ў 12.00 у судзе Ленінскага раёна г. Мінска будзе агучаны прысуд тром зняволеным праваабаронцам “Вясны”: лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніку арганізацыі Алесю Бяляцкаму, яго намесніку і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянціну Стэфановічу, каардынатару кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміру Лабковічу, а таксама Дзмітрыю Салаўёву, якога судзяць завочна. Пракурор запрасіў ім ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі нібыта за фінансаванне пратэстаў пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і кантрабанду арганізаванай групай у перыяд 2016-2021 гадоў. 

22.02.2023 Тэгі: ААН, заканадаўства, правы чалавека, аналітыка, катаванні, рэпрэсіі, даклады Праваабарончыя арганізацыі Беларусі — ПЦ "Вясна", Беларускі Хельсінкскі Камітэт, "Прававая ініцыятыва", Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў і "Lawtrend" — падрыхтавалі даклад на тэму прыцягнення да крымінальнай адказнасці за сур'ёзныя парушэнні правоў на свабоду асацыяцый і мірных сходаў. Даклад быў накіраваны ў межах закліку Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцыі для яго выступу на 53-й сесіі Рады па правах чалавека ААН.

22.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Данііл Касцюкевіч. На закрытым судовым пасяджэнні Брэсцкі абласны суд 16 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Данііла Касцюкевіча за каментары па “справе Зельцэра”. 21-гадовага берасцейца абвінавацілі паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

22.02.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Мінскі абласны суд 16 лютага пачаў разглядаць крымінальную справы супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Іх абвінавачваюць па шэрагу крымінальных артыкулаў, а таксама да іх заяўлены пазоў на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў. Судовы працэс вядзе суддзя Вячаслаў Тулейка. Пуцілу і Рудзіка судзяць завочка, а Пратасевіч выканаў умовы заключанага з ім дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве ў поўным аб'ёме, таму застаецца пад хатнім арыштам — ён адзіны з абвінавачаных, хто фактычна ўдзельнічае ў судовым працэсе. У судзе дапыталі Пратасевіча, а таксама сведаку-блогера Максіма Пушкіна.