- Катэгорыя: Вясна
21.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 6 сакавіка распачнецца суд па гучнай крымінальнай справе за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Па справе праходзіць ажно 18 абвінавачаных. Сярод іх — сям'я Вайцяховічаў з чатырох чалавек, Вольга Петух, Сяргей Лісоўскі, якія ўтрымліваюцца пад вартай. Таксама завочна будуць судзіць экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева і двух былых сілавікоў. Справу паводле 14 артыкулах Крымінальнага кодэкса будзе разглядаць Сяргей Хрыпач.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2023 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі Суд Фрунзенскага раёна Мінска ў снежні 2022 года агучыў прысуд рэдактару спецпраектаў аўтамабільнага партала «Аўтабізнес» Юрыю Гладчуку — два з паловай гады калоніі. Палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Цяпер Юрый чакае на "Валадарцы" разгляд апеляцыйнай скаргі. У зняволенні журналіста ўтрымліваюць больш за восем месяцаў.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Жлобінскага раёна 1 лютага вынес прысуд непаўнагадоваму Леону Салдаценку, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
20.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Гродзенскім абласным судзе 17 лютага асудзілі Андрэя Быкава паводле ч.3 арт. 361 (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза гвалтам, знішчэннем альбо шкодай маёмасці ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадзянскі абавязак), ч. 2 арт. 366 (Тыя ж дзеянні, здзейсненыя ў дачыненні да Лукашэнкі), ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Васіль Скок прызначыў Андрэю пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў, а таксама пазбаўленне звання падпалкоўніка запаса.
- Катэгорыя: Вясна
20.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Магілёўскім абласным судзе 10 лютага вынеслі прысуд 34-гадоваму палітзняволенаму мінчуку Андрэю Шункевічу, затрыманага за каментары яшчэ ў канцы верасня 2021 года. Хлопца абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы ад 16 жніўня 2020 года і напісанні абразлівых каментароў пра сілавікоў, праўладных актывістаў і Лукашэнку. Суддзя Алена Картавенка асудзіла яго па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса і прызначыла два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ў мінчука канфіскавалі мабільны тэлефон і сістэмны блок персанальнага кампутара як "сродкі здзяйснення злачынстваў".
- Катэгорыя: Вясна
20.02.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 і 20 лютага лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
20.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 16 лютага вынеслі прысуд 65-гадоваму дырэктару крамы аўтазапчастак Віктару Макарэнку за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам Расійскай Федэрацыі і назваў іх акупантамі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 190 Крымінальнага кодэкса ("парушэнне раўнапраўя грамадзян"). Суддзя Арцём Падалянец па запросу пракуроркі Святланы Пасемкі прызначыў Віктару штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў). Індывідуальная дзейнасць Макарэнкі, якую ён ажыццяўляў з 1993-га года, спыненая па рашэнні эканамічнага суда па пазову мясцовага пракурора.
- Катэгорыя: Вясна
20.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе сёння, 20 лютага, распачынаецца суд над палітзняволеным заснавальнікам крамы Symbal.bу і культурніцкім мэнэджэрам Паўлам Белавусам. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "здраду дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК). У абвінавачванні гаворыцца, што Павел "распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму", вёў "антыдзяржаўную дзейнасць", "стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы". Таксама Паўла абвінавачваюць у "кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем" — "Беларускай Радай культуры", якая была прызнана "фармаваннем", калі палітвязень ужо як сем месяцаў утрымліваўся пад вартай. Працэс будзе весці суддзя Жанна Брысіна пакуль у адкрытым рэжыме. За кратамі Павел утрымліваецца адзін год і тры месяцы, яму пагражае ад сямі да 15 гадоў зняволення.
- Катэгорыя: Вясна
20.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда 9 лютага разгледзела крымінальную справу па апеляцыйным пратэсце пракурора Чэрыкаўскага раёна на прысуд, які быў вынесены Аляксею Ушакову. Яго абвінавацілі ў абоазе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса)
- Катэгорыя: Вясна
19.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі У судзе Савецкага раёна Мінска завочна асудзілі да пяці гадоў калоніі і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў (18 500 рублёў) былога амбасадара Беларусі ў Аргенціне Уладзіміра Астапенку. У парадку спецыяльнай вытворчасці яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (намер на завалоданне маёмасцю ў буйным памеры службовай асобай).