02.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Радзівон Качаткоў. Брэсцкім абласным судом 23 лютага разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да 28-гадовага Радзівона Качаткова, абвінавачанага ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці паводле ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

02.03.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Рыгор (імя зменена ў мэтах бяспекі) – былы палітвязень, які адсядзеў тэрмін па “справе Зельцэра” за каментар аб загінулым кдбэшніку, і зусім нядаўна выйшаў на волю. Ён пакуль не разумее, што з ім адбываецца і як жыць далей. Мужчына распавёў пра катаванні ў СІЗА і меддапамогу ў няволі, а таксама расказаў пра свае адчуванні па вызваленні і пра акліматызацыю пасля турмы.

01.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, справа Вясны Асобы: Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк 28 лютага ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў вясноўцаў Марфы РабковайАндрэя Чапюка, а таксама васьмі палітвязняў па справе "Рэвалюцыйнага дзеяння". Нагадаем, 6 верасня ў Мінску абвясцілі прысуд адразу дзесяці палітычным вязням. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў ім наступныя тэрміны: Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў, Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў, Марфа Рабкова — 15 гадоў, Аляксей Галаўко — 12 гадоў, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў, Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова пакінула без задавальнення скаргі шасці фігурантаў, а тэрміны вясноўцаў Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка, а таксама актывістаў анархісцкага руху Акіхіры Гаеўскага-Ханады і Аляксандра Францкевіча былі скарочаныя на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і палітвязняў хутка этапуюць у калоніі.

01.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Валерый Цапкала. Мінскі гарадскі суд 1 сакавіка ў парадку спецыяльнай вытворчасці пачынае разгляд крымінальнай справы аднаго з кандыдатаў на прэзідэнты пад час выбарчай кампаніі 2020 года, былога дыпламата, ініцыятара і стваральніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы. Абвінавачаны па 12 крымінальных артыкулах Цапкала ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2020 года разам з дзецьмі таемна пакінуў Беларусь, таму суд над ім будзе праходзіць завочна.

28.02.2023 Тэгі: заявы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Трое кіраўнікоў беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна" знаходзяцца пад следствам па фіктыўнай справе, ім пагражае ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі. Мінскі гарадскі суд вынесе вердыкт па іх справе 3 сакавіка 2023 года. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) тлумачыць, чаму абвінавачванні супраць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча з'яўляюцца сфабрыкаванымі.

28.02.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28 лютага лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

28.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч 3 сакавіка ў 12.00 у судзе Ленінскага раёна г. Мінска будзе агучаны прысуд праваабаронцам “Вясны”: лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніку арганізацыі Алесю Бяляцкаму, яго намесніку і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянціну Стэфановічу, каардынатару кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміру Лабковічу, а таксама Дзмітрыю Салаўёву, якога судзяць завочна. Пракурор запрасіў ім ад 9 да 12 гадоў пазбаўлення волі нібыта за фінансаванне пратэстаў пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе і кантрабанду арганізаванай групай у перыяд 2016-2021 гадоў. 

28.02.2023 Тэгі: заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

28.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд 27 лютага асудзіў да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму мясцовага жыхара Канстанціна Лапіцкага, піша "Гомельская Вясна". Меркавана, яго асудзілі за каментары ў інтэрнэце. Прысуд вынес суддзя Мікалай Доля.

28.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Вярхоўным судзе 28 лютага ў закрытым рэжыме разглядзелі апеляцыйныя скаргі палітзняволеных па гучнай справе ініцыятывы "Буслы ляцяць". Напрыканцы верасня Мінскі гарадскі суд прызначыў вялікія турэмныя тэрміны яе шасці фігурантам: Аляксею Іванісаву — 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамезу — 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу — 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю — 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мураўёву — 12 гадоў калоніі, Аляксандру Сідарэнку — 8 гадоў калоніі. Справу ў закрытым рэжыме разглядалі амаль чатыры месяцы. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула апеляцыйныя скаргі без задавальнення, а прысуд — у сіле. Хутка палітвязняў этапуюць у калоніі.