- Катэгорыя: Вясна
07.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Мінскі гарадскі суд 6 сакавіка пачаў судовы разгляд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Па справе праходзіць 18 абвінавачаных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай. Сярод іх — сям'я Вайцяховічаў з чатырох чалавек, Вольга Петух, Сяргей Лісоўскі. Таксама завочна судзяць экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева і двух былых сілавікоў. Справу паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса разглядае Сяргей Хрыпач. Хоць у раскладзе Вярхоўнага суда працэс анансаваўся як закрыты, разбіральніцтва праходзіць у адкрытым рэжыме. "Вясна" распавядае, як праходзіць суд.
- Катэгорыя: Вясна
06.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маладзечанскага раёна 2 сакавіка асудзілі Дзмітрыя Лазара паводле арт. 391 (Абраза суддзі або народнага засядацеля), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 ат. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзяніс Барэйка прызначыў Дзмітрыю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Дзяржабвінавачванне падтрымала памочніца пракурора Юлія Жук.
- Катэгорыя: Вясна
06.03.2023 У мінулым месяцы сілавікі працягвалі пераследаваць беларусаў, якія пратэстуюць супраць дзеянняў улады і вайны ва Украіне. Па ўсёй краіне кожны дзень затрымліваюць людзей, ладзяць у кватэрах ператрусы, збіваюць і змяшчаюць іх у ізалятары з жудаснымі ўмовамі. У лютым праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра не менш за 258 выпадкаў затрыманняў — прыкладна па 9 чалавек кожны дзень. У судах разглядзелі мінімум 195 палітычна матываваных адміністрацыйных справаў, з якіх было прызначана не менш за 31 арышт і 11 штрафаў. Пры гэтым часцей за ўсё беларусаў судзяць за "дробнае хуліганства" ў будынках РУУСаў. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў лютым.
- Катэгорыя: Вясна
06.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 6 сакавіка ў завочным парадку асудзілі Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага. Суддзя Пётр Арлоў прызначыў Святлане 15 гадоў калоніі, Паўлу 18 гадоў калоніі, Вользе, Марыі і Сяргею 12 гадоў калоніі агульнага рэжыма "завочна". Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Міхаіл Кавалёў.
- Катэгорыя: Вясна
06.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Савецкага раёна Мінска 26 студзеня асудзіў дырэктарку прыватнага прадпрыемства Наталлю Галавашчанка, абвінаваціўшы яе ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
06.03.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні вынес прысуд 26-гадоваму слесару абласнога цэнтра Арцёму Бабкову, абвінаваціўшы яго ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч.1 арт.361-4 Крымінальнага кодэкса. Прысуд быў вынесны яшчэ 23 лістапада мінула года, але вынікі сталі вядомыя толькі зараз.
- Катэгорыя: Вясна
06.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Праваабаронцам стаў вядомы прысуд, вынесены судом Савецкага раёна Мінска мужу і жонцы Шафранскім – Арцёму і Святлане. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
06.03.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-6 сакавіка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
05.03.2023 Тэгі: правы чалавека Па-ранейшаму крымінальны пераслед застаецца найболей жорсткай формай рэпрэсій у дачыненні да апанентаў улады і іншадумцаў у Беларусі. Па стане на 28 лютага 2023 года палітычнымі зняволенымі ў Беларусі прызнаныя 1 463 чалавекі. Акрамя таго, больш за 660 палітвязняў, прызнаных такімі з пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года, вызваленыя ў сувязі са зменай меры стрымання ці адбыццём пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
04.03.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 23 лютага асудзіў да двух з паловай года 43-гадовага ўладальніка сервіснага цэнтра па рамонту кампутарнай тэхнікі Сямёна Акулу. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў лістападаўскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе і ў тым, што ён нібыта выплочваў сваім падначаленым заробак "у капертах". Прысуд вынесла суддзя Алена Жывіца. Вядома, што менавіта такое пакаранне і прасіў пракурор.