- Катэгорыя: Вясна
16.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, заявы, дыфамацыя Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
- Катэгорыя: Вясна
16.02.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя, вайна ва Украіне У Гомельскім абласным судзе 15 лютага асудзілі Паўла Ракоцу паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Паўлу год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
16.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі Мінскі абласны суд 16 лютага пачынае рагляд крымільнай справы супраць стваральнікаў праекта Nexta: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Іх абвінавачваюць па шэрагу крымінальных артыкулаў, а таксама да іх заяўлены пазоў на агульную суму больш за 30 мільёнаў рублёў. Судовы працэс вядзе суддзя Вячаслаў Тулейка. У дачыненні да Пуцілы і Рудзіка праведзена "спецыяльная вытворчасць". Пратасевіч выканаў умовы заключанага з ім дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве ў поўным аб'ёме, таму застаецца пад хатнім арыштам — ён адзіны з абвінавачаных, хто фактычна ўдзельнічае ў судовым працэсе. Раней КДБ унёс Пуцілу і Пратасевіча ў "тэрарыстычны спіс", а Nexta у Беларусі з'яўляецца "тэрарыстычнай арганізацыяй".
- Катэгорыя: Вясна
15.02.2023 Палітзняволенага Арцёма Задруцкага асудзілі да трох гадоў калоніі па “справе Зельцэра” за адзін каментар. За час зняволення мужчыне не аказвалі дапамогу з праблемамі з вухам — і былы гукарэжысёр аглух на яго. Аднак гэта не зламала мужчыну: ён працягвае змагацца за свае правы нават у СІЗА, малюе партрэты і піша вершы — у ягонай скарбонцы ўжо больш за 150 твораў.
- Катэгорыя: Вясна
15.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, дыфамацыя 14 лютага 2023 года ў Брэсцкім раённым судзе агучаны вырак загадчыку аддзяленнем Брэсцкага абласнога наркадыспансэру Максіму Зайцаву. Мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф ў памеры 100 базавых велічынь.
- Катэгорыя: Вясна
15.02.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14-15 лютага збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
15.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Палітзняволенага дызайнера Дзмітрыя Кубарава за апошнія два з паловай гады ўжо двойчы асудзілі па "палітычных" справах. Агульны тэрмін пакарання для Кубарава склаў восем гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў сумнавядомай наваполацкай калоніі № 1. Увесь час адміністрацыя ўстановы цісне на палітвязня: начальнік Андрэй Пальчык асабіста ставіў Дзмітрыя на "расцяжку", яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА, нядаўна адправілі ў ПКТ, а цяпер яго збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Праз жудасныя ўмовы ўтрымання ў палітвязня пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, але ў калоніі яму не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. "Вясна" распавядае, як улады пераследуюць 27-гадовага палітвязня Дзмітрыя Кубарава і як нечалавечыя ўмовы ў ШІЗА і ПКТ паўплывалі на ягонае здароў'е.
- Катэгорыя: Вясна
14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну 24 студзеня асудзілі Ганну Смалян паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шут прызначыла Ганне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкртага тыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
14.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кобрынскага раёну 16 студзеня асудзілі Уладзіміра Балцянкова паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Уладзіміру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (“хіміі”).