10.02.2023 Тэгі: звароты, крымінальны пераслед, грамадства, ААН, палітвязні, праваабаронцы, ціск, рэпрэсіі, салідарнасць, справа Вясны У судзе Ленінскага раёну Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (у парадку спецыяльнай вытворчасці).

10.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва. Фота: sputnik.by Суд Ленінскага раёна Магілёва 2 лютага прызнаў вінаватым 41-гадовага Міхаіла Карпешку за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

09.02.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, вайна ва Украіне Больш за два з паловай гады па ўсёй Беларусі адбываюцца штодзённыя затрыманні, ператрусы, выклікі на "прафілактычныя гутаркі", пасля якіх людзі не выходзяць на волю. У студзені, паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", было затрымана не менш за 350 чалавек — прыкладна 11 чалавек у дзень. Суды ў мінулым месяцы разглядзелі мінімум 141 палітычна матываваную адміністрацыйную справу. Беларускімі суддзямі было прызначана не менш за 44 адміністрацыйныя арышты, 10 штрафаў, а таксама зафіксаваны адзін выпадак прызначэння грамадскіх прац на тэрмін 60 гадзін. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў студзені.

09.02.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 лютага 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

09.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Мікіта Карпенка. У Гомельскім абласным судзе 31 студзеня быў вынесены ў закрытым рэжыме прысуд Мікіту Карпенку. Юнака абвінавацілі паводле ч.1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на Аляксандра Лукашэнку).

09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Дзяржынскага раёну 9 лютага асудзілі палітзняволенага Юрыя Джэнжэру паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і палрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Юрыю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тэыпу (“хатняй хіміі”).

09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У Мінскім абласным судзе 8 лютага асудзілі палітзняволеную Кацярыну Хулхачыеву паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ірына Майко прызначыла Кацярыне два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Тэрмін знаходжання пад вартай цалкам пакрыў тэрмін прусуду. Кацярыну выпусцілі на волю ў зале суда.

09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Дрыбінскага раёну 1 лютага асудзілі Уладзіслава Мазурава і Іллю Кавалёва паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Людміла Новікава прызначыла Уладзіславу і Іллю тры месяцы арышту кожнаму.

09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, дыфамацыя Другога лютага ў судзе Ляхавічаў і Ляхавіцкага раёна вынесены прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Аўдзееву. Суддзя Наталля Буднік прызнала яго вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу і агучыла вырак: прымусовае лячэнне ў стацыянары.

09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір ЛабковічСуд па "справе Вясны", студзень 2023 года У судзе Ленінскага раёна Мінска 9 лютага адбываюцца судовыя спрэчкі па крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (у парадку спецыяльнай вытворчасці). За месяц на працэсе дапыталі сведак, даследвалі ўсе 284 тамы крымінальнай справы і дапыталі праваабаронцаў. Сёння пракурор Аляксандр Кароль запрасіў тэрміны для праваабаронцаў "Вясны".