09.02.2023 Тэгі: суды, палітвязні, экстрэмізм У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 лютага разгледзяць скаргу на рашэнне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем, забароне яго дзейнасці. КДБ прыняў такое рашэнне 21 верасня 2021 года — пасля і падчас затрыманняў фігурантаў справы. Разгляд скаргі будзе праходзіць у закрытым рэжыме. На працэсе па справе "Рабочага руху", які цягнецца тры месяцы, абвешчаны перапынак амаль на два тыдні. Наступнае пасяджэнне — 14 лютага, хутка мусяць быць судовыя спрэчкі.

09.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Цэнтральнага раёна Мінска 27 студзеня вынес прысуд 36-гадоваму Алегу Юшкевічу, якому інкрымінаваныя публічныя абразы Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368), суддзі (арт. 391) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

08.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч Гомельскі абласны суд вынес 8 лютага ў закрытым рэжыме прысуд “рэйкавым партызанам” з Мазыра – 34-гадоваму Сяргею Плешкуну і 45-гадоваму Юрыю Сельвічу. Суд пачаўся яшчэ 6 снежня.

08.02.2023 Тэгі: заканадаўства, пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм Сёлета ў студзені ў Беларусі абвясцілі пра стварэнне камісіі, якая будзе разглядаць пытанне вяртання дадому тых, хто з палітычных прычынаў пакінуў Беларусь пасля падзей 2020 года. 6 лютага Лукашэнка падпісаў указ пра стварэнне камісіі для працы з тымі, хто хоча вярнуцца на радзіму, "Аб разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў". Праваабаронца і юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў новы ўказ з пункту гледжання права і суадносінаў з крымінальным заканадаўствам Беларусі.

08.02.2023 Тэгі: катаванні, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (IAPB) выпусціла трэцюю справаздачу аб выніках працы за люты-верасень 2022 года. Прыводзім вытрымкі з яе і публікуем дакумент цалкам.

08.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Сяргей Козел У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 7 лютага вынесены прысуд жыхару Моталя Сяргею Козелу, абвінавачанаму ў арганізацыі  і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

08.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-7 лютага 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

08.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Андрэй Пачобут У Гродзенскім абласным судзе 8 лютага ў 14-30 будзе вынесены прысуд вядомаму гарадзенскаму журналісту і сябру "Саюзу палякаў Беларусі" Андрэю Пачобуту.

07.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Працэс па справе адміністратараў "Чорнай кнігі Беларусі" 12 снежня 2022 года Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў студзені фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе і асуджэнні грамадзян паводле палітычных матываў. Праваабаронцам вядома пра не менш як 50 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 37 складаюць мужчыны, 13 — жанчыны.

07.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 7 лютага асудзілі палітзняволенага Юрыя Хрысталюбава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць гармадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Юліана Шчэрба прызначыла Юрыю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).