- Катэгорыя: Вясна
01.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, пераслед, ціск 16 студзеня ў судзе Бярозаўскага раёна разглядзелі яшчэ адну справу ў дачыненні да палітвязня Алега Нічыпоркі. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле арт. 341 і ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэксу. Палітвязню дадалі да ранейшага тэрміну яшчэ паўгода зняволення. Канчатковае пакаранне Нічыпоркі — 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
01.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск, рэпрэсіі Па дадзеных дзяржаўнага памежнага камітэту, пры ўездзе ў Беларусь летась затрымалі 52 чалавекі за «экстрэмізм». Але па інфармацыі "Вясны", агулам за 2022 год і пачатак 2023 года было затрымана не менш за 58 беларусаў. З іх мінімум 10 чалавек ужо асуджана да пазбаўлення волі, чатары чалавекі — да "хатняй хіміі", а супраць яшчэ сямі ўзбудзілі крымінальныя справы. Некаторых з затрыманых судзілі паводле адміністрацыйных справаў і змяшчалі ў ізалятар на "суткі". Таксама праваабаронцам вядомыя выпадкі, калі сілавікі пасля затрымання знішчалі дакументы беларусаў для выезда за мяжу і нават пашпарт. Апошнім часам улады ўсё часцей заклікаюць з'ехаўшых беларасаў вяртацца дадому, маўляў, пасля афіцыйнага зварота і раскаяння ім не будзе пагражаць пазбаўленне або абмежаванне волі. Але цяпер жанчыне, якая вырашыла скарыстацца праўладнай праграмай "Дорога домой", пагражае да 15 гадоў зняволення. За што сілавікі пераследуюць беларусаў, якія вяртаюцца ў краіну з-за мяжы, каго з затрыманых адправілі на вялікія тэрміны ў калонію і на якіх умовах улады заклікаюць людзей вяртацца — у матэрыяле "Вясны".
- Катэгорыя: Вясна
01.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ваўкавыскага раёна ў выязным судовым пасяджэнні на базе філіяла Ваўкавыскіх электрычных сетак 23 студзеня вынесла прысуд работніку прадпрыемства Аляксею Ярашэвічу, абвінаваціўшы яго ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
01.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 23 студзеня асудзілі Анатоля Цепцікава паводле ч.1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнагакодэкса. Суддзя Антон Дудуль прызначыў Анатолю два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2023 Тэгі: суды, вайна ва Украіне У Гомельскім абласным судзе 14 лютага распачнецца суд над грамадзянам Украіны Паўлам Купрыенкам і жыхарамі Гомельшчыны Дзмітрыем Салавянчыкам і Тарасам Мачынскім. У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358-1 (агентурная дзейнасць), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 405 (пакрывальніцтва злачынстваў). Справу будзе разглядаць вядомы сваёй працай па палітычных справах суддзя Руслан Царук. Працэс пакуль адкрыты.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, дапамога, затрыманні, валанцёры Гарачую лінію Праваабарончага цэнтра "Вясна" (@ViasnaSOS) стварылі дзеля аператыўнай кансультацыі і падтрымкі людзей, якія сутыкнуліся з парушэннем правоў чалавека. Распавядаем пра тое, з якімі запытамі туды звяртаюцца людзі.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2023 Тэгі: праваабаронцы, умовы ўтрымання, справа Вясны, гісторыі вязняў У Мінску 5 студзеня пачалі судзіць палітзняволеных старшыню "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча. У якасці незалежнай назіральніцы на судовае пасяджэнне з Расіі прыляцела Кацярына Яньшына, якая супрацоўнічае з ЦАПЧ "Мемарыял". Нагадаем, у 2022 годзе Алесь Бяляцкі, "Мемарыял" і "Цэнтр грамадзянскіх свабод" зрабіліся лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру. Аднак пасля суда Кацярыну затрымалі і арыштавалі на 15 сутак за тое, што журналістка нібыта "мацюкалася ў РУУС". Пасля арышту яе дэпартавалі і забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў. Цяпер журналістка дома хварэе, верагодна, на COVID-19, якім яна заразілася на Акрэсціна. "Вясна" паразмаўляла з Кацярынай Яньшынай пра затрыманне на судзе, 15 сутак у палітычнай камеры ЦІП на Акрэсціна, дэпартацыю з Беларусі і пра тое, чым адрозніваюцца рэпрэсіі ў Расіі і Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска ўжо амаль месяц ідзе разгляд крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна). Стадыя абвяшчэння пісьмовых матэрыялаў па справе "Вясны" — 284 тамоў — падыходзіць да завяршэння. Хутка распачнецца допыт праваабаронцаў "Вясны". Распавядаем, што адбывалася на апошніх судовых пасяджэннях, якія доказы віны па справе выкарыстоўвае пракурор, а праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова каментуе абвінавачванні супраць калегаў у частцы "фінансавання пратэстаў".
- Катэгорыя: Вясна
31.01.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска ўжо амаль месяц ідзе разгляд крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (завочна). Стадыя абвяшчэння пісьмовых матэрыялаў па справе "Вясны" — 284 тамоў — падыходзіць да завяршэння. Хутка распачнецца допыт праваабаронцаў "Вясны". Распавядаем, што адбывалася на апошніх судовых пасяджэннях, якія доказы віны па справе выкарыстоўвае пракурор, а праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова каментуе абвінавачванні супраць калегаў у частцы "фінансавання пратэстаў".