25.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, скаргі, палітвязні Апеляцыйную скаргу па справе "вясноўцаў" Марфы Рабковай, Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў разглядзяць 28 лютага. Пра гэта стала вядома з ліста палітзняволенага Акіхіры Гаеўскага-Ханады.

25.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

24.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Гродна Суд Ленінскага раёна Гродна 23 студзеня вынес прысуд Даніілу Зайцу, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і гвалце, альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364).

24.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

24.01.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў У гомельскай жаночай калоніі № 4 на гэты час утрымліваюцца не менш за 58 палітзняволеных жанчын, сярод якіх маці непаўнагадовых дзяцей, пенсіянеркі, журналісткі, актвысткі. Адміністрацыя калоніі ўвесь час аказвае ціск на жанчын, асуджаных па палітычных матывах. Іх прымушаюць прыбіраць снег на тэрыторыі калоніі і працаваць амаль без выходных. Па надуманых прычынах на іх складаюць рапарты за "парушэнне правілаў унутранага распарадку" і пазбаўляюць пасылак, спатканняў, а таксама змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ. Акрамя гэтага, адразу па прыбыцці ў калонію ім пагражаюць узбуджэннем крымінальнай справы за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" (арт. 411 Крымінальнага кодэкса) і ставяць на прафулік як "схільных да экстрэмізму". "Вясна" сабрала сведчанні жорсткіх умоваў утрымання палітзняволеных жанчын і ціску на іх з боку адміністрацыі гомельскай калоніі.

24.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска трэці тыдзень амаль штодзённа праходзяць судовыя пасяджэнні па "справе Вясны". Старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча судзяць паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). У межах гэтага працэса таксама завочна судзяць праваабаронцу Дзмітрыя Салаўёва, які быў вымушаны пакінуць Беларусь праз крымінальны пераслед. Палітзняволеныя праваабаронцы, якія ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года, не прызналі віну ні па ніводным артыкуле, які ім ставіцца ў віну. Больш за два тыдні на судзе вывучаюць 284 тамы пісьмовых матэрыялаў справы, пасля гэтага будуць дапытваць саміх праваабаронцаў. "Вясна" распавядае,што адбывалася на апошніх судовых пасяджэннях.

24.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Cуддзя Вольга Емельянчанка (злева). Фота: court.gov.by Суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд 24-гадовай выкладчыцы англійскай мовы Дар’і Цыркун, абвінаваціўшы яе ва ўдзеле ў нядзельных акцыях пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

24.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Маскоўскім судзе Брэста 3 студзеня асудзілі Наталлю Малец паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Інна Клышпач прызначыла жанчыне год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатнюю хімію”).

23.01.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Пружанскага раёна 28 снежня 2022 года асудзілі Максіма Міцкевіча паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вадзім Мазоль прызначыў Максіму два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).