27.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Сяргей Бушык. Фота з сацыяльных сетак. Мінскі гарадскі суд разгледзеў справу 38-гадовага палітзняволенага жыхара сталіцы Сяргея Бушыка, абвінавачанага ў распальванні іншай варожасці па ч.1 арт. 130 і ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

26.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Яўген Глушкоў. Гомельскі абласны суд 20 студзеня ў закрытым рэжыме вынес прысуд жыхару вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгену Глушкову, абвінавачанаму ў здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356) і садзейнічанню экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).

26.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Абласным судзе Гродна 21 лістапада 2022 года асудзілі палітзняволенага Іллю Краўчэўскага паводле 10 артыкулаў: ч. 1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 188 (Паклёп), ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні у дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў). Суддзя Ігар Собалеў прызначыў Іллю восем гадоў і шэсць меяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

26.01.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Чыгуначным судзе Гомеля 25 студзеня асудзілі Андрэя Карпенку паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукушэнку) і ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрытоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Андрэю тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

25.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Судом Івацэвіцкага раёна 23 студзеня ў закрытым судовым пасяджэнні разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Сазонава і Яўгена Васілеўскага. Іх абвінавацілі ў незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.1 і ч. 2 арт. 203-1), неправамерным завалоданні камп'ютарнай інфармацыяй (ч.1 арт. 352), а таксама перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч.2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса).

25.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні Андрэй Пачобут у судзе. Гродзенскі абласны суд працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага гарадзенскага журналіста і сябра "Саюзу палякаў Беларусі" Андрэя Пачобута.

25.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Да затрымання пасля Маршу "Народная інаўгурацыя" 20-гадовы Яўген Чарвінскі вучыўся ў "Прыватным інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва" на мэнэджара-эканаміста і займаўся распрацоўкай сайтаў. Але ноч з 23 на 24 верасня 2020 года вызначыла ягонае бліжэйшае жыццё на два гады і тры месяцы, якія хлопец правёў у зняволенні. Яго збілі і асудзілі за "супраціў супрацоўнікам АМАПа" на два гады пазбаўлення волі. Адбываць тэрмін Яўгена адправілі ў "Віцьбу-3". Хлопец быў адным з першых палітвязняў, якія патрапілі ў калонію за падзеі 2020 года. Ён цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю сёлета 4 студзеня. У Беларусі ён прабыў усяго 12 дзён і пакінуў краіну. Апынуўшыся ў лагеры ўцекачоў у Польшчы, Яўген распавёў "Вясне", што яму давялося перажыць у зняволенні.

25.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, заявы, рэпрэсіі На сайце Еўрапарламента 23 студзеня апублікавана заява старшыні дэлегацыі па сувязях з Беларуссю еўрадэпутата Юозаса Алекаса і пастаяннага дакладчыка Еўрапарламента па Беларусі еўрадэпутата Пятраса Аўштравічуса аб палітычна матываваных судовых працэсах над прадстаўнікамі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.