19.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18-19 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

19.01.2023 Тэгі: заявы Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

18.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Вадзім Баранаў. Стаў вядомы прысуд жыхару Мазыра Вадзіму Баранаву, якога абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці за тое, што ён зняў відэа расейскай вайсковай тэхнікі падчас нападу Расеі на Украіну з боку Беларусі і хацеў пераслаць некаторым «Тэлеграм»-каналам.

18.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч Трэці тыдень у судзе Ленінскага раёна Мінска праходзіць суд па "справе Вясны". Паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак") судзяць старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча. У межах гэтага працэса таксама завочна судзяць праваабаронцу Дзмітрыя Салаўёва, які быў вымушаны пакінуць Беларусь праз крымінальны пераслед. За тры тыдні абвясцілі абвінавачванне, дапыталі некалькі сведак і даследвалі сёмую частку пісьмовых матэрыялаў справы. Слухач падзяліўся разважаннямі пра судовы працэс над вясноўцамі, а праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова пракаментавала абвінавачванні праваабаронцам. 

18.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 18 студзеня агучылі прысуд па першаму завочнаму суду ў рамках "спецыяльнай вытворчасці" па справе "Чорнай кнігі Беларусі". Суддзя Наталля Бугук завочна асудзіла Яніну Сазановіч, Дзмітрыя Навошу, Данііла Багдановіча, Валерыю Занямонскую і Вольгу Высоцкую да 12 гадоў калоніі кожнага. Менавіта такі прысуд запрашваў пракурор. Пяць чалавек абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконных дзеяннях у дачыненні да персанальных дадзеных) за адміністраванне Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі".  КДБ унёс фігурантаў у "тэрарыстычны спіс". Суд цягнуўся крыху больш за месяц у закрытым рэжыме.

18.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Наталля і Дзмітрый Гаро. Суд Ленінскага раёна Мінска 27 снежня вынес прысуд па крымінальнай справе Дзмітрыя і Наталлі Гаро. Якіх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушыгі грамадскі парадак (ч.1 арт 342 крымінальнага кодэкса).

18.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Сяргей Пляшкун (злева) і Юрый Сельвіч Гомельскі абласны суд больш месяца разглядае ў закрытым рэжыме крымінальную справу ў дачыненні да “рэйкавых партызан” з Мазыра – 34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча. Суд пачаўся яшчэ 6 снежня.

18.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі У Мінскім гарадскім судзе 17 студзеня паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса пачалі завочна судзіць Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага — усе фігуранты справы знаходзяцца за мяжой. Гэта трэці судовы працэс у парадку спецыяльнай вытворчасці. Справу вядзе суддзя Пётр Арлоў, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Міхаіл Кававалёў. Апошні вядомы сваімі запросамі вялікіх тэрмінаў для спецсувязіста Генштаба Узброеных Сіл Дзяніса Урада, для фігурантаў "справы змоўшчыкаў", а таксама фігурантаў "наркатычнай" справы "37". "Вясна" распавядае, што вядома пра пракурора па гучнай "справе Каардынацыйнай рады".

18.01.2023 Тэгі: суды, палітвязні, ціск У Брэсцкім абласным судзе 18 студзеня пачынаюць разглядаць крымінальнаю справу супраць Дар‘і Лосік — жонкі палітвязня Ігара Лосіка. Судовы працэс вядзе суддзя Мікалай Грыгаровіч. Дар'ю абвінавачваюць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу "Белсат" вясной 2022 году, "у якім пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня". Сёння роўна тры месяцы, як палітзняволеную ўтрымліваюць за кратамі. У зняволенні на Дар'ю аказваецца ціск — вагу пасылак залічваюць у агульную вагу перадач, а таксама блакуюць ліставанне. "Вясна" распавядае ў чым абвінавачваюць Дар'ю Лосік і як улады пераследуюць сям'ю палітвязняў два з паловай гады.