- Катэгорыя: Вясна
12.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Павел Сапелка, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска з 5 студзеня ідзе суд па "справе Вясны", фігурантамі якой выступаюць старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, а таксама Дзмітрый Салаўёў, які быў вымушаны пакінуць Беларусь, — яго судзяць завочна. Чатырох праваабаронцаў абвінавачваюць паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак") — яны не прызналі віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, які ім ставіцца ў віну. Справу разглядае сумна вядомая суддзя Марына Запаснік, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль. Абмеркавалі працэс з нашым калегам — юрыстам "Вясны" Паўлам Сапелкам.
- Катэгорыя: Вясна
12.01.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-12 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
12.01.2023 Тэгі: свабода слова, заявы Улады Беларусі павінны неадкладна вызваліць расейскую журналістку Кацярыну Яньшыну і даць усім прадстаўнікам прэсы магчымасць свабодна працаваць, заявіў у Парыжы 10 студзеня Камітэт абароны журналістаў (CPJ).
- Катэгорыя: Вясна
11.01.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, свабода слова Асобы: Уладзімір Лабковіч На ўрачыстай цырымоніі ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні 11 студзеня абвясцілі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год. Імі сталі праваабаронца Наста Лойка, журналістка Аксана Колб і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў. Не ўсе лаўрэаты і намінанты змаглі там прысутнічаць праз зняволенне ці вымушаную эміграцыю. “Вясна” распавядае, як праходзіла цырымонія.
- Катэгорыя: Вясна
11.01.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Шматдзетнага бацьку з Кобрына Віталя Жука асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі за каментар пра Лукашэнку і накіравалі адбываць пакаранне ў бабруйскую калонію № 2. Палітвязня ў чэрвені 2022 года двойчы змяшчалі ў штрафны ізалятар (ШІЗА), зрабілі "злосным парушальнікам рэжыму", а потым на пяць месяцаў — да канца тэрміну — адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Калі Віталя ўтрымлівалі ў калоніі, да ягонай жонкі некалькі разоў прыходзілі з вобшукамі. Мужчына цалкам адбыў тэрмін і 17 снежня выйшаў на волю. Ён з сям'ёй пакінуў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.
- Катэгорыя: Вясна
11.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Жыхарка Мінска Таццяна Колас, якая працавала ў Мінгарвыканкаме і мела доступ да асабістых дадзеных сілавікоў, якія потым перадала тэлеграм-каналу "Черная Книга Беларуси", асуджаная на шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска 10 студзеня працягваецца суд "па справе Вясны", фігурантамі якой з'яўляюцца старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў, які вымушаны быў пакінуць Беларусь, — яго судзяць завочна. Чатырох праваабаронцаў абвінавачваюць паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") — яны не прызналі віну ні па ніводным артыкуле Крымінальнага кодэкса, якія ім ставіцца ў віну. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль. Трое палітзняволеных вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай паўгады. Гэта тряцяе судовае пасяджэнне.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні, вайна ва Украіне З пачаткам поўнамасштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расейскай ваеннай тэхнікі, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Брэсцкім абласным судзе сёння пачынаюць судзіць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) палітзняволенага Юрыя Касцюка, якога вясной вывезлі з Расіі. Справу разглядае суддзя Святлана Крэмянеўская. Паводле абвінавачвання, Юрый дапамагаў іншым палітвязням: папрасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы, якія пасля накіроўваў сваякам палітвязняў. Грошы на дапамогу атрымліваў ад "арганізацый, якія пазіцыянавалі сабе як праваабарончыя". Пяць месяцаў Юрый утрымліваўся ў расійскім следчым ізалятары, яшчэ тры месяцы — у беларускіх.
- Катэгорыя: Вясна
10.01.2023 Тэгі: суды, пенітэнцыярная сістэма У Беларусі на працягу больш як двух гадоў не спыняюцца штодзённыя масавыя затрыманні паводле палітычных матываў. Былы арыштант распавёў "Вясне", якія метады катаванняў выкарыстоўваюць у ГУБАЗіКу, як затрыманым знішчаюць пашпарты, пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна ў снежні 2022 года і пра інсцэноўку аварыі для затрымання супрацоўніка "Газпрам Трансгаз Беларусь".