- Катэгорыя: Вясна
03.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 3 студзеня вынеслі другі за паўгода прысуд у дачыненні да 34-гадовага палітвязня Андрэя Паднябеннага. Ён мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства. Першы раз Андрэя асудзілі да 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі, у тым ліку за "акт тэрарызму" за падпал машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў. Цяпер Андрэя судзілі па чатырох крымінальных артыкулах, у тым ліку за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і "распальванне іншай сацыяльнай варожасці". У выніку да 15 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ адзін год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, палітвязня аштрафавалі на 1000 базавых велічыняў (32 000 беларускіх рублёў). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Руслан Царук.
- Катэгорыя: Вясна
03.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-3 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
03.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гомельскі абласны суд 3 студзеня пачынае разгляд крымінальнай справы жыхара вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгена Глушкова, якога падазраюць у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356) і садзейнічанню экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
03.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гомельскі абласны суд 3 студзеня пачынае разгляд крымінальнай справы жыхара вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгена Глушкова, якога падазраюць у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356) і садзейнічанню экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
03.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў снежні фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Практыка крымінальнага пераследу ў дачыненні да апанентаў улады ў снежні дапоўнілася вынясеннем прысудаў у парадку завочнай вытворчасці.
- Катэгорыя: Вясна
02.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Уладзімір Лабковіч Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Уладзімір Лабковіч быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года, а пасля змешчаны пад варту, разам са старшынём "Вясны" Алесем Бяляцкім і яго намеснікам Валянцінам Стэфановічам. 5 студзеня іх пачнуць судзіць за "кантрабанду арганізаванай групай" і "фінансаванне пратэстаў". Сёлета Уладзіміра вылучылі ў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ў намінацыі "Праваабаронца года-2022". Таксама на гэтую намінацыю вылучаны праваабаронцы Наста Лойка і Павел Левінаў. Лаўрэатаў абвесцяць 11 студзеня, а сёння мы распавядаем пра нашага калегу Уладзя.
- Катэгорыя: Вясна
31.12.2022 Тэгі: грамадства, палітвязні, культура, рэпрэсіі, гісторыі вязняў У святочныя дні беларусы імкнуцца надзяляць больш увагі тым, хто пазбаўлены магчымасці святкаваць Новы год і Раство побач з блізкімі і дасылаюць цёплыя словы палітвязням. Па стане на 31 снежня іх налічваецца ўжо больш за 1400. Аднак і яны ў адказ пішуць з-за кратаў не менш кранальныя словы, каб павіншаваць беларусаў і магчыма, падарыць ім сваім пазітывам крышачку такой патрэбнай сёння надзеі і веры. Таму напярэдадні Новага года мы публікуем падборку віншаванняў, якія ў сваіх лістах даслалі палітзняволеныя.
- Катэгорыя: Вясна
30.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Бярэзінскага раёна 23 снежня асудзілі Пятра Пятрушу паводле арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Каплій прызначыў мужчыну 6 месяцаў пазбаўлення волі.
- Катэгорыя: Вясна
30.12.2022 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, катаванні, рэпрэсіі У жніўні 2020 года пасля выхаду людзей з Акрэсціна свет убачыў на свае вочы масавыя сляды ад катаванняў і збіцця. З таго часу прайшло 28 месяцаў, але сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не толькі не робіцца лепшай, а яна толькі пагаршаецца і ўскладняецца. Рэпрэсіі не скончыліся, негледзячы на тое, што мы даведваемся ўсё менш пра затрыманых. Беларускія ўлады робяць усё магчымае, каб схаваць ад свету рэальную карціну рэпрэсій. Яны прызнаюць незалежныя СМІ "экстрэмісцкімі фармаваннямі", прыцягваюць да крымінальнай адказнасці людзей за агалоску парушэння правоў чалавека, адпраўляюць за краты людзей, якія аказвалі дапамогу пацярпелым. Але салідарнасць беларусаў значна мацней за дзеянні сілавікоў. "Вясна" падтрыхтавала памесячную хроніку затрыманняў і ўмоваў утрымання на Акрэсціна, каб паказаць маштабы рэпрэсій і як (не)змяняюцца метады ціску сілавікоў і ўладаў на беларусаў на працягу 2022-га года.
- Катэгорыя: Вясна
30.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі